Васіль Фаміч Шаранговіч

дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Фаміч Шаранговіч
Remove ads

Васіль Фаміч Шаранговіч (20 лютага (4 сакавіка) 1897, Качаны, Расійская імперыя15 сакавіка 1938(1938-03-15), Масква) — дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення савецкай улады на Беларусі.

Хуткія факты Васіль Фаміч Шаранговіч, Першы сакратар ЦК КП(б)Б ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1897 года ў в. Качаны (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці).

3 1918 года ў Чырвонай Арміі.

У 1919—1920 гадах на падпольнай партыйнай рабоце ў Мінскай губерні, захопленай польскімі войскамі. Ствараў партызанскія атрады, кіраваў баявымі аперацыямі. У маі 1920 года арыштаваны акупацыйнымі ўладамі паводле даносу правакатара і прыгавораны польскім дарожным надзвычайным судом да расстрэлу, які быў заменены 20 гадамі катаргі. У 1921 годзе абменены савецкім урадам на польскіх вязняў, вярнуўся ў Беларусь.

У 1921—1926 гадах — намеснік Наркама юстыцыі БССР, пракурор БССР, загадчык арганізацыйнага аддзела і адказны сакратар Цэнтральнага Савета прафсаюзаў Беларусі.

3 1926 года на прафсаюзнай рабоце ў Сібіры, першы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта УКП(б).

3 кастрычніка 1930 года да лютага 1934 года з’яўляўся другім сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.

3 1934 года — член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 года — па Харкаўскай вобласці УССР.

3 сакавіка да ліпеня 1937 года з’яўляўся першым сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.

Член ЦК КП(б)Б у 1925—1927 гадах, 1932—1934 гадах, 1937 годзе. Член ЦВК БССР у 1925—1926 гадах, 1931—1934 гадах і яго Прэзідыума ў 1931—1934 гадах.

Зняты з пасады першага сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27 ліпеня 1937 года і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць савецкай улады. 13 сакавіка 1938 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 15 сакавіка 1938 года ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Remove ads

Ушанаванне памяці

У Мінску імем Шаранговіча названа вуліца (1978), на доме № 19 усталявана мемарыяльная дошка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads