Васіль Якаўлевіч Траццяк
оперны спявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Якаўлевіч Трацця́к[1] (6 снежня 1926, с. Камароўка, Курская губерня — 16 красавіка 1989, Кіеў) — украінскі савецкі спявак (драматычны тэнар) і педагог. Народны артыст СССР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Камароўка, цяпер у Каранеўскім раёне, Курская вобласць, Расія. У 1958 годзе скончыў Харкаўскую кансерваторыю (клас Т. Я. Вескэ). У 1958—1962 гадах — саліст Малдаўскага, з 1962 года — Украінскага тэатраў оперы і балета.
З 1976 года В. Я. Траццяк выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі.
Творчасць
В. Траццяк валодаў драматычным дараваннем, моцным голасам шырокага дыяпазону. Яго голасу ўласцівы выдатная дыкцыя, тонкая філіроўка гуку, яскравы тэмперамент. Выконваў партыі ў класічных і сучасных операх.
Сярод выкананых партый: Андрэй («Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага), Васіль, Мікіта («Мілана», «Яраслаў Мудры» Г. Майбарады), Богун («Багдан Хмяльніцкі» К. Данькевіча), Адмірал, Лаўро («Гібель эскадры», «Мамаі» В. Губарэнкі), Хаванскі, Самазванец («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз. Шастаковіча), Кабзар («Тарас Бульба» М. Лысенкі), Атэла, Радамес, Рычард («Атэла», «Аіда», «Баль-маскарад» Д. Вердзі) і іншыя.
Таксама В. Я. Траццяк выступаў як канцэртны спявак. У яго рэпертуары былі творы рускіх, украінскіх і савецкіх аўтараў, песні народаў СССР. Выступаў з гастролямі за мяжой (Румынія, Польшча, Балгарыя, Чэхаславакія, ГДР, Куба, Югаславія, Іспанія, Францыя).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads