Вацлаў Раманоўскі
беларускі каталіцкі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Раманоўскі (26 лістапада 1889 (паводле іншых крыніц — у 1891) — пасля 1939) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Сумілішскай воласці Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Міхаліна (з дому Міглікаў) Раманоўскія.
У 1908 годзе здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Віленскай навучальнай акругі. Скончыў духоўную каталіцкую семінарыю ў Вільні (1913). Падчас вучобы прымаў удзел у працы культурна-асветнага гуртка беларусаў-семінарыстаў. Пасвячоны ў святары 16 чэрвеня 1913 года ў Вільні.
Душпастырскую дзейнасць пачаў у 1913 годзе на пасадзе вікарыя ў Троках. З 1922 года — пробашч у парафіі Германішкі Лідскага дэканата. Матэрыяльна падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Biełarus». З 1936 года працаваў на пасадзе пробашча ў парафіі Парэчча Віленскай архідыяцэзіі.
Remove ads
Спасылкі
 На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Вацлаў Раманоўскі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
