Веніямін (Навіцкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Епіскап Веніямін (свецкае імя Сяргей Васілевіч Навіцкі; 30 верасня 1900, Мінская губерня — 14 кастрычніка 1976, Чэбаксары) — праваслаўны дзеяч, епіскап.

Хуткія факты Веніямін (Навіцкі), Адукацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля сканчэння Слуцкага духоўнага вучылішча ў 1914 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, у якой вучыўся да яе закрыцця ў 1918 годзе. З 1919 года настаўнік школы в. Печураны Слуцкага павета, цяпер Капыльскі раён. З 1921 года псаломшчык Свята-Троіцкай царквы в. Дарава Навагрудскага павета, цяпер Ляхавіцкі раён.

З 1922 года вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, з 1925 года на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. 25 снежня 1928 года пастрыжаны ў іераманаха. Пасля сканчэння універсітэта (1929) член Духоўнага сабора Успенскай Пачаеўскай Лаўры. 17 мая 1934 года ўзведзены ў сан архімандрыта. З лета 1936 настаяцель Пакроўскай царквы ў Львове, благачынны праваслаўных прыходаў Галіцыі.

У снежні 1937 года абараніў дысертацыю «Об изменяемости канонов православной церкви» і атрымаў ступень магістра багаслоўя. 15 ліпеня 1941 года хіратанізаваны ў епіскапа Пінскага і Палескага, вікарыя Валынскай епархіі. Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Са жніўня 1942 года епіскап Палтаўскі і Лубненскі.

Арыштаваны ў 1944 годзе ў  Кіеве. Асуджаны да 10 гадоў. Этапаваны ў адзін з Калымскіх канцлагераў. Вызвалены ў 1956 годзе. З лістапада 1956 года епіскап Омскі і Цюменскі. 12 лютага 1958 года ўзведзены ў сан архіепіскапа. З 21 лютага 1958 года архіепіскап Іркуцкі і Чыцінскі. З 31 мая 1973 года архіепіскап Чэбаксарскі і Чувашскі[3][4].

Remove ads

Зноскі

1. різні автори Енциклопедія сучасної УкраїниІнститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8

2. Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2

3. Падрыхтоўка й арганізацыя БАПЦ у часе Другой Сусьветнай вайны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads