Вераб’інападобныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вераб’інападобныя
Remove ads

Вераб’інападобныя (Passeriformes) — самы вялікі атрад класу птушак (Aves), налічвае каля 5 300 відаў. Сукупнасць усіх іншых атрадаў птушак аб’ядноўваюць таксама пад ненавуковай назвай невераб’інападобныя (Nonpasseriformes).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Адметныя рысы

Вераб’іныя, у параўнанні з прадстаўнікамі іншых сямействаў, — адносна невялікія птушкі. Даўжыня цела вар’іруецца ад 8 (каралёк) да 120 (райская птушка) сантыметраў. Маса крумкачоў да 1,6 кг, самыя дробныя — каралькі (5—7 г), некаторыя нектарніцы (3—4 г).

Самцы ў большасці буйнейшыя за самак. У многіх выяўлены палавы дымарфізм у афарбоўцы, голасе.

Прыстасаваны да жыцця на дрэвах, зямлі, скалах, здабывання корму ў вадзе. Большасць птушак з атраду вераб’інападобных з’яўляюцца пералётнымі; некаторыя аселыя ці вандроўныя. Большасць насякомаедныя, ёсць усёедныя (крумкачовыя), раслінаедныя.

Манагамы, жывуць парамі, робяць складаныя гнёзды. Нясуць 4—8, радзей да 16 стракатых або аднаколерных яец, часта нясуцца 2 і больш разы за год.

Remove ads

Сістэматыка

Падзяляюцца на 4 падатрады. Шыракадзюбы, або рагадзюбы жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Крыклівыя, або тыраны распаўсюджаны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы і тропіках Усходняга паўшар’я. Паўпеўчыя вераб’інападобныя жывуць у Аўстраліі. Пеўчыя пашыраны па ўсім свеце. Усяго звыш 5000 відаў, амаль 2/3 ад усіх птушак зямнога шара.

Сямействы: (непоўны пералік)

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads