Кмен звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кмен звычайны[1][2] (Carum carvi) — двухгадовая травяністая расліна роду кмен (Carum) сямейства парасонавыя (Apiaceae)[3].
Remove ads
Назва
Кмен звычайны, кмін[4], кмен, тмень, цьмен[1][5][6][7][8][9], каралёк[10][11][12].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Сцёблы адзінкавыя, прамыя, гладкія, полыя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, вышынёй 30-80 см (да 1 м)[3]. Корань верацянопадобны або цыліндрычны, мясісты.
Лісце чарговае, даўгаватае, двойчы- і тройчырассечанае, яйкападобна-ланцэтападобнае, 6-20 см даўжынёй і 2-10 см шырынёй, з тонкалінейнымі, вострымі долямі[3]. Прыкаранёвае лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — на кароткіх, якія пераходзяць у похву[3].
Суквецці — складаныя парасонікі без агульнай абгорткі або з 1-3-лінейнымі лісточкамі пры аснаванні на канцах галін і верхавіне сцябла, з 8-16 неаднолькавымі прамянямі, 4-8 см у дыяметры[3]. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя[3]; пялёсткі зваротнаяйкападобныя, даўжынёй каля 1,5 мм. Цвіце ў маі-чэрвені[3].
Формула кветкі:
Плод — сплюшчаны падоўжаны віслаплоднік, каля 3 мм даўжынёй і 2,5 мм шырынёй, карычневы, распадаецца на два серпападобна выгнутых паўплодзіка (мерыкарпія), якія нарыхтоўшчыкі называюць «насеннем»[3]. Плады выспяваюць у ліпені-жніўні[3].
Кмен лёгка пазнаецца па характэрнаму паху расцёртых паміж пальцамі пладоў.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
![]() |
Зверху ўніз. Лісце. Суквецце. Насенне |
У дзікім выглядзе расліна расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, ва ўмераным клімаце Азіі, заходзіць у субтрапічныя раёны Індыі і Пакістана. Культывуецца паўсюдна[3][13].
У Расіі натуральна расце ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, на Каўказе, у паўднёвай частцы лясной зоны Заходняй і Усходняй Сібіры, радзей на Далёкім Усходзе[14].
Расліна мала патрабавальная да цяпла. Добра расце на суглінках і супесках. Расце на мурожных і пойменных лугах, лясных палянах, каля дарог, на ўзлесках разрэджаных лясоў ва ўмовах добрага асвятлення і ўвільгатнення.
Хімічны склад
Плады ўтрымліваюць 3-7 % эфірнага алею[3][15], 12-16 % тлустага алею[3], а таксама флаваноіды кверцэцін і кемпферол, кумарыны , умбеліферон , скапалецін і іншыя. Акрамя таго, у іх выяўленыя бялковыя (10-20 %[3]) і дубільныя рэчывы арганічныя кіслоты (у тым ліку кафейная кіслата), азоцістыя рэчывы (20 %), цукры (3 %), крухмал (4 %), смолы і воскі.
Склад эфірнага алею і яго ўтрыманне ў значнай меры змяняюцца ў залежнасці ад стадыі вегетацыі. Асноўнай складовай часткай эфірнага масла з’яўляецца карвон — 40-50 %[3]. Акрамя таго, у алеі змяшчаецца D-ліманен[3] (да 30 %), прычым у эфірным алеі з няспелых пладоў значна больш ліманена, чым у алеі са спелых пладоў. У эфірным алеі прысутнічае карвакрол , які абумоўлівае спецыфічны пах кмена, а таксама ліналаол , цімол , пінен і іншыя спірты і іх эфіры.
У траве таксама выяўленыя флаваноіды кверцэцін, кемпферол і ізарамнецін. У каранях утрымліваюцца аскарбінавая кіслата (0,09—0,35 %) і вугляводы.
Remove ads
Біялогія і экалогія
Гісторыя вырошчвання
Кмен быў знойдзены падчас раскопак з ранняга каменнага века. Быў вядомы ўжо ў старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме як сродак для палягчэння пераварвання страў з бабовых. Паводле трактату «Аб кулінарным мастацтве» рымляне ўжывалі кмен не толькі ў якасці прыправы для бабоў і гароху, але і для соусаў і мяса. Кмен таксама шырока выкарыстоўваўся ў сярэднявечнай Еўропе.
Размнажэнне
Кмен аддае перавагу цёплым, сонечным месцам і добра дрэнаваным глебам, багатым арганічнымі рэчывамі.
Размножваюць насеннем, якое высейваюць з разліку 100 г на 100 м², глыбіня пасеву 2-3 см. Кмен устойлівы да вымярзання. Пасеў варта выканаць у перыяд сакавік — красавік, можна і летам, але не пазней чым у чэрвені. Усходы з’яўляюцца праз 2-3 тыдні. Для паскарэння прарастання насенне замочваюць і вытрымліваюць 2-3 дня пры тэмпературы 18-20 °C, пасля чаго высушваюць і высейваюць.
Некаторыя расліны квітнеюць у першы год жыцця, большасць — на другі і наступныя гады. Разам з кменам можна высаджваць на ўраджай аднагадовыя спецыі (каляндру (Coriandrum sativum), чарнушку (Nigella sativa)) ці гарох (Pisum sativum), іх збор праводзіцца ў першы год. Збор кмена адбываецца на другім годзе, у першай палове ліпеня, калі плады пачынаюць мяняць колер з зялёнага на карычневы. Плады збіраюць спелыя — чырванавата-бурыя. Трэба ўлічваць, што насенне лёгка асыпаецца на зямлю. Ураджайнасць складае каля 2 т/га.
Фінляндыя вырабляе каля 28 % (2011) сусветнай колькасці кмену[16]. Галоўныя экспарцёры: Нідэрланды, Венгрыя.
Развіццё
![]() | ||||||||||
Асобнік кмену з ружовымі кветкамі |
Двухгадовая расліна. У першы год развіваецца падвойная або патройная разетка лісця і тоўсты корань[3]. Расліна назапашвае ў корані пажыўныя рэчывы. Восенню, калі яна ўступае ў перыяд спакою, большасць лісця адмірае. Ранняй вясной другога года вырастае лісце на сцеблах, а затым кветканосы. Цвіце з мая да чэрвеня. Плады спеюць у першай палове ліпеня.
Экалогія
Кмен звычайны апыляецца насякомымі, у тым ліку пчоламі.
У прыродзе расце на сухіх лугах, абочынах, межах і палянах. Гемікрыптафіт .У класіфікацыі раслінных супольнасцей з’яўляецца характэрным відам для парадку (O.) Arrhenathertalia[17].
Нарыхтоўка
Нарыхтоўваюць насенне кмена ў сырыя дні або па расе, каб пазбегнуць масавага асыпання[3]. Надземную частку дзікарослага кмену зразаюць сярпамі. Культывіруемы кмен збіраюць жаткамі ці камбайнамі. Кмен, звязаны ў снопікі, прасушваюць у памяшканнях, абмалочваюць і чысцяць ад старонніх прымешак на веялках і сітах[3]. Насенне сушаць у добра ветраных памяшканнях або пад навесам без доступу прамых сонечных прамянёў[3].
Падобныя віды
Кмен звычайны мае знешняе падабенства на вельмі атрутную цыкуту ядавітую (Cicuta virosa).
Remove ads
Класіфікацыя
Таксанамія
яшчэ 21 сямейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ ад 20 да 30 відаў | ||||||||||||
парадак Парасонакветныя | род Кмен | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Парасонавыя | від Кмен звычайны | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 81 род | ||||||||||||
Remove ads
Значэнне і ўжыванне
Харчовая, лекавая і меданосная расліна. Вырошчваецца ў культуры.
Ужыванне ў кулінарыі
Хатні сыр з кменам |
Свіны шніцаль з кменам |
![]() | ||||||||||
Белы шакалад «Laima » з кменам |
У ежу ўжываюць плады кмену[3] і эфірны алей (у пладах да 7 %), які атрымліваюць з іх, а таксама лісце і маладыя парасткі (салаты, заправа да супоў, паштэтаў, сыроў). Плады і алей надаюць вырабам рэзкі востры смак, своеасаблівы рэзкі водар. Плады выкарыстоўваюць як вострыя прыправы для араматызацыі хлебапякарных вырабаў, асабліва чорнага хлеба, у кулінарыі і кандытарскай вытворчасці[3].
У хатняй гаспадарцы плады выкарыстоўваюць пры засолцы агуркоў, засолцы і квашанні капусты[18][19][20][21][22], падрыхтоўцы квасу. Кмен у якасці спецый могуць дадаваць да печаных яблыкаў, смажаных і вараных прадуктаў, якія змяшчаюць вялікую колькасць тлушчу: катлет, каш, амлетаў, супоў, запяканак, соусаў і мяса (асабліва бараніну).
Кмен шырока выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай кухні. У Вялікабрытаніі прынамсі з XVI стагоддзя з кменам пякуць традыцыйны кекс[23]. У Сербіі кменам пасыпаюць самаробныя выпечаныя салёныя аладкі ці невялікія булачкі хлеба (pogačice s kimom).
Кмен дадаюць для араматызацыі сыроў, у тым ліку шведскага бандосту , нарвежскага пултосту , дацкага хаварці і цільзіцеру .
У Бліжнеўсходняй кухне з кменам робяць дэсерт, званы міглі , з’яўляецца папулярнай стравай падчас Рамадану. Яго таксама традыцыйна гатуюць і падаюць у краінах Леванту зімой і пры нараджэнні новага дзіцяці. Кмен таксама дадаюць для араматызацыі харысы , туніскай пасты з перцам чылі. У алепскай, сірыйскай кухні яго выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх булачак, званых келеача.
Плады, карані, сцябло і лісце выкарыстоўваюцца ў якасці вострай прыправы.
Чаркесы гатуюць з пладоў муку для хлебапячэння[24].
Корань, утвораны ў першы год вегетацыі, з’яўляецца ядомым, яго можна патушыць ці запекчы падобна караням морквы ці пастарнаку.
Напоі з кменам
Кмен таксама выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці[3]. У Польшчы з ім вырабляюць настойкі з агульнай назвай «кменаўка», а ў Германіі — лікёр «алаш ». Кмен дадаюць у скандынаўскія акавіты, у тым ліку ў ісландскі брэнівін
Ужыванне ў медыцыне
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод кмена звычайнага (лац.: Fructus Carvi)[14].
Плады кмена ўжываюць у афіцыйнай медыцыне Балгарыі, Румыніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, ЗША. Кмен узмацняе аддзяленне жоўці і дзейнасць стрававальных залоз, дэпрэсуе працэсы гніення і закісання ў кішэчніку, здымае спазмы яго гладкай мускулатуры і тым самым спрыяе нармалізацыі працэсу стрававання. Кмен рэкамендуюць пры атаніі , як мяккі слабільны сродак, пры метэарызме. Плады ўваходзяць у склад жоўцегонных збораў і выкарыстоўваюць пры жоўцева- і мачакаменнай хваробах, захворваннях мачавыдзяляльных шляхоў[3]. У камбінацыі з іншымі расліннымі сродкамі іх ужываюць пры гепатытах, як седатыўны сродак, для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў і ўзмацнення лактацыі ў кормячых жанчын.
Кмен папулярны ў народнай медыцыне розных краін. Плады здаўна выкарыстоўвалі ў розных лекавых зборах (гарбатах): апетытным, слабільным, ветрагонным, заспакаяльным, страўнікавым (звязальным)[3]; іх давалі кормячым маці для ўзмацнення лактацыі. Настой пладоў ужывалі пры засмучэннях кішачніка, хваробах жоўцевага пузыра, бранхіце і запаленні лёгкіх, пры спазмах стрававальных органаў, пры галаўным болю.
У ветэрынарыі кмен даюць скату пры коліках, метэарызме. Яго рэкамендуюць падсяваць да канюшыны, прызначанай для скормлівання зялёнай масы скату ў свежым выглядзе. Для птушак кмен з’яўляецца моцным ядам.
Іншае
З кветак кмена звычайнага меданосныя пчолы бяруць пылок-абножку і нектар[25].
Кменавы алей выкарыстоўваюць у парфумернай вытворчасці для надання водару мылу, ласьёнам і духам і ў асвяжальніках дыхання[3].
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
- Назва Кмен звычайны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Тмин обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 102-104. — 200 с. — 130 000 экз.
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 246—247. — ISBN 5-06-000085-0.
- Aleksander Ożarowski, Antonina Rumińska, Krystyna Suchorska, Zenon Węglarz. Leksykon roślin leczniczych. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1990. — ISBN 83-09-01261-6.
- Finland a Global Leader in Caraway Exports(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы April 19, 2014. Праверана April 19, 2014.
- Matuszkiewicz Władysław. Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. — Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. — ISBN 83-01-14439-4.
- Recipe - German Sauerkraut Caraway . Cooks.com. Праверана 25 студзеня 2013.
- Sauerkraut With Caraway Recipe - Low-cholesterol.Food.com - 206206 . Recipezaar.com. Праверана 25 студзеня 2013.(недаступная спасылка)
- Fancified Sauerkraut Recipe : Emeril Lagasse : Recipes(недаступная спасылка). Food Network. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
- 4+ hrs. Slow Cooker Kielbasa Stew Recipe(недаступная спасылка). Allrecipes.com. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 25 студзеня 2013.
- Sauerkraut with Apple and Caraway Recipe at(недаступная спасылка). Epicurious.com. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
- Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — М.: б. и., 1941. — С. 17. — 40 с.
- Абрикосов Х. Н. и др. Тмин // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads