Вера Аляксандраўна Палякова-Макей

беларуская актрыса, жонка Уладзіміра Макея From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ве́ра Алякса́ндраўна Паляко́ва-Маке́й, па нараджэнні Паляко́ва (руск.: Вера Александровна Полякова-Макей; нар. 22 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, педагог. Удава Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 22 кастрычніка 1978 года. Мама — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова — доктар педагагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, раней працавала прарэктарам гэтага ўніверсітэта[1].

Да 7 класа вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 66 з музычна-харавым аддзяленнем. Затым вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 136 з тэатральным ухілам. У музычнай школе вучылася іграць на фартэпіяна[2].

У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства» (курс Лідзіі Манаковай)[3]. Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

З 2000 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе працавала выкладчыцай, старшай выкладчыцай, на 2023 год дацэнт кафедры сцэнічнага маўлення, вакалу і пластычных дысцыплін[3]. Падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў захапілася фехтаваннем[2], пазней сама стала выкладаць дысцыпліну «Сцэнічны бой і фехтаванне»[3]. Сярод студэнтаў Веры Паляковай-Макей была Наталля Эйсмант[2].

Іграла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. З 2003 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», на 2021 год вядучы майстар сцэны[4].

У 2007 годзе ў рамках XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», як спявачка, прадставіла свой сольны альбом «Актрыса»[5]. У 2012 годзе — мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ». З 2019 года працуе вядучай перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ[6]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Член гільдыі кінаакцёраў Рэспублікі Беларусь.

У лютым 2022 года нададзена званне Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[7]. 11 красавіка 2022 года прызначана дырэктарам Тэатра юнага гледача[8]. Яшчэ перад прызначэннем заявіла, што спектаклі з яе прыходам будуць не толькі па-беларуску, як было раней, але і на рускай мове, каб заахвоціць расійскіх гледачоў[9]. Ужо 22 ліпеня 2022 года адбылася прэм’ера спектакля паводле «Альпійскай балады» Васіля Быкава «Альпы. Сорок первый» на рускай мове[10].

Пасля смерці мужа Уладзіміра Макея ў канцы лістапада 2022 года, перастала весці праграму «Наша раніца» на тэлеканале АНТ, а Тэатр юнага гледача страціў падтрымку праўладных бізнесменаў[11].

У траўні 2023 года заявіла, што 30% рускамоўных спектакляў у тэатры — недастатковая колькасць, і яна плануе давесці да 50%[12]. У кастрычніку 2023 года з 28 паказаў спектакляў у тэатры 15 было на рускай мове[13].

Remove ads

Сям’я

  • Муж — Уладзімір Макей (1958—2022), беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2012—2022).
  • Мае двух сыноў[14], малодшы сын — Арцём, школьнік.

Муж Веры, Уладзімір Макей, лічыў праблемай, што яна вельмі шмат гаворыць па тэлефоне, таму ён увёў забарону на гутаркі па тэлефоне пасля 22:00[15].

Фільмаграфія

  • «На спіне ў чорнага ката»,
  • «Спакуса»,
  • «Рыфмуецца з каханнем»,
  • «Маленькія ўцекачы»,
  • «Яшчэ пра вайну»,
  • «Дунечка»,
  • «Павадыр».
  • «Зала чакання»,
  • «Эскіз на маніторы»,
  • «Неба і зямля»,
  • «Пакліканне»,
  • «Мужчыны не плачуць»,
  • «Нядзеля ў жаночай лазні»,
  • «Буравая»,
  • «Чартар»,
  • «Суд»,
  • «Бучарда»,
  • «Пабочны эфект».

Тэатральныя ролі

  • «Вельмі простая гісторыя» — Певень,
  • «Поле бітвы» — Марына,
  • «Як выходзяць у людзі, або На ўсякага мудраца даволі прастаты» — Мамаева,
  • «№ 13» — Памэла,
  • «Сродак Макропуласа» — Эмілія Марці,
  • «Безназоўная зорка» — Мадэмуазель Куку,
  • «Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў» — Марыён,
  • «Бягун і ягіня»,
  • "Туці-Фруці,
  • «Хрыстос і Антыхрыст»,
  • «Мілы ілгун»,
  • «Вельмі простая гісторыя»,
  • «Апошняя жанчына сеньёра Хуана»,
  • «Трынаццаць».
Remove ads

Узнагароды

  • стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999);
  • дыплом «Надзея Брыганціна» за галоўную ролю на V Міжнародным кінафестывалі «Брыганціна 2002» (2002) за фільм «Эскіз на маніторы»;
  • дыплом за выкананне ролі Веры ў спектаклі «Погляд незнаёмца» на фестывалі сучаснай нямецкамоўнай драматургіі (2002);
  • стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2004);
  • дыплом «Лепшая жаночая роля другога плана» на Міжнародным кінафестывалі «Брыганціна 2005» (2005) за фільм «Яшчэ пра вайну»;
  • прыз глядацкіх сімпатый на V Нацыянальным кінафестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2005);
  • спецыяльны прыз Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы «За гуманізм у кінамастацтве, за мір і дружбу паміж народамі» на XIII Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад-2006» (2006);
  • ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2006),
  • медаль Францыска Скарыны (2016)[16],
  • прэмія Першага Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» (2018) за выкананне найлепшай галоўнай жаночай ролі[17].
  • нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
  • Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2022).
Remove ads

Зноскі

  1. Тэатральны педагог — псіхолаг і сябар. Настаўніцкая газета (20 кастрычніка 2020). Праверана 9 жніўня 2023.
  2. Профессорско – преподавательский состав кафедры (сценической речи и вокала) – bdam.by (руск.)(недаступная спасылка). Праверана 9 жніўня 2023.
  3. Ltd., Arcom Group. Полякова Вера Александровна | Актёры | Театр-студия Киноактера(недаступная спасылка). teatrkinoaktera.by. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 9 жніўня 2023.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2022.
  5. Новым кіраўніком Тэатра юнага гледача стала заслужаная артыстка Беларусі Вера Палякова-Макей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2022. Праверана 10 чэрвеня 2022.
  6. В ТЮЗе, который возглавила жена Макея, Быкова перевели на русский язык (руск.)(недаступная спасылка). euroradio.fm (9 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022.
  7. Куды знікла ўдава Макея Вера Палякова? . Наша Ніва. Праверана 9 жніўня 2023.
  8. "Это просто бомба!" Вера Полякова-Макей о том, что сейчас происходит в ТЮЗе (руск.). www.belta.by (13 мая 2023). Праверана 26 верасня 2023.
  9. Афіша тэатра юнага гледача (недаступная спасылка). beltuz.by. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 26 верасня 2023.
  10. У Мінску ўручылі Нацыянальную кінапрэмію Беларусі(недаступная спасылка). zviazda.by (19 снежня 2018). Праверана 9 жніўня 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads