На спіне ў чорнага ката
Камедыя Івана Паўлава From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«На спіне ў чорнага ката» — беларуская камедыя рэжысёра Івана Паўлава, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2008 годзе. Галоўныя ролі выканалі Міхаіл Жыгалаў , Валерый Прохараў , Аляксандр Дзянісаў. Слоган фільма: «Сарваўшы буйны куш у латарэі, сельскія пенсіянеры адпраўляюцца ў Мінск. Сумная камедыя пра ліверпульскай дружбе».
Remove ads
У ролях
Remove ads
Здымкі
Здымкі фільма праходзілі з верасня 2007 па сакавік 2008 года. Месца здымак — рака Прыпяць[2], Ляскавічы[3], Жыткавічы[4], Брэст і іншыя лакацыі. Аператарам фільма працаваў Андрэй Герасімчык, які зняў некалькі эпізодаў для кіначасопіса «Ералаш ». У фільме знялася ўнучка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — Вікторыя Лукашэнка, якой на момант здымак было дзесяць гадоў[5]. У адным з эпізодаў фільма зняўся спявак Філіп Кіркораў[4].
Назва «На спіне ў чорнага ката» ішла ад сцэнарыста Ігара Тароцькі, які прыдумаў фразу: «Калі ехаць на спіне чорнага ката, то ён вам ніколі не пяройдзе дарогу[4]». Фільм з’яўляецца апошняй працай Валерыя Прохарава, памерлага 27 сакавіка 2008 года[2]. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 11 чэрвеня 2008 года. 12 чэрвеня 2008 года адбылася прэм’ера фільма ў мінскіх кінатэатрах «Кастрычнік» і «Масква»[6].
Remove ads
Узнагароды
- 2008 — Прыз за захаванне нацыянальных традыцый у кіно на фестывалі «Залаты Брыг» (Брыганціна )[7].
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads