Войны Залатой Арды з Вялікім Княствам Літоўскім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войны Залатой Арды з Вялікім Княствам Літоўскім адбываліся на працягу XIII—XV стагоддзяў.
Гісторыя
У 1243 годзе частка дзяржавы Рурыкавічаў стала ўлусам Залатой Арды, якая падпарадкавала княствы паўночна-ўсходняй, паўднёвай і паўднёва-заходняй Русі. Адносна вольнымі засталіся толькі паўночна-заходнія і заходнія рэгіёны — Полацкая зямля, Панямонне, часткова Смаленскае княства, а таксама Ноўгарад і Пскоў. На час гэтых падзей прыпала ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага.
Легендарная частка беларуска-літоўскага летапісання паведамляе пра дзве пераможныя бітвы вялікіх князёў літоўскіх над татарскімі кантынгентамі — пад Магільнам на Нёмане і пад Кіевам на Ірпені — датаванне іх няпэўнае і звычайна ў сучаснай гістарыяграфіі гэтыя падзеі лічаць міфічнымі.
Першы пэўна вядомы паход татараў супраць Вялікага Княства Літоўскага — выправа Бурундая разам з галіцка-валынскімі князямі ў 1258 годзе. Пазней, да 1338 года вядома яшчэ прынамсі шэсць паходаў татар разам з галіцка-валынскімі князямі на Вялікае Княства Літоўскае. Напрыклад, у 1274 і 1277 гадах адбыліся такія агульныя паходы на Гарадзеншчыну.
Ва ўладарства Альгерда ў 1362 годзе арганізаваны паход на Падолле, якое было пад уладай татараў, якія не залежалі ад Залатой Арды, бо там трывала стадыя распаду. У бітве на Сініх Водах вялікалітоўскія войскі разбілі татараў. У выніку перамогі Альгерд пашырыў тэрыторыю дзяржавы да вусцяў Дняпра і Днястра.
У 1399 годзе на супраць ардынцаў пайшоў Вітаўт, паход быў яго ўмяшаннем у грамадзянскую вайну ў Залатой Ардзе, ён падтрымліваў прыхільнікаў Тахтамыша і выступіў супраць Цімура Кутлуга. Аднак кампанія Вітаўта правалілася, яго войскі былі разбіты ў бітве на Ворскле. Перамога дазволіла хану Цімуру Кутлугу зрабіць спусташальны набег на Кіеўшчыну і Валынь.
Пазней Вітаўт, на працягу 1412—1422 гадоў, працягваў умешвацца ва ўнутраныя справы Залатой Арды.
Пасля распаду Залатой Арды асноўным праціўнікам ВКЛ на паўднёвым кірунку стала Крымскае ханства.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч. Ч. І. Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца XVIII ст. / У. Е. Снапкоўскі. — Мн.: БДУ, 2003—281 с. ISBN 985-445-902-0.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads