Вольга Раманаўна Скараход
вучоны ў галіне фізічнай хіміі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Раманаўна Скарахо́д[1] (12 ліпеня 1915 — 25 чэрвеня 1994) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1971), прафесар (1972).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Брагіне (сучасны гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі). У 1939 годзе скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала ў ім да 1986 года. З 1972 года — прафесар кафедры аналітычнай хіміі.
Навуковая дзейнасць
Займалася даследаваннямі малекулярнай, іонаабменнай і ліганднай сорбцыі арганічных кіслот і асноў іонаабменнымі матэрыяламі. Распрацавала метады храматаграфічнага падзелу сумесяў арганічных кіслот і арганічных асноў, сумесяў аміячных комплексаў пераходных металаў, а таксама шэраг экстракцыйна-фотаметрычных методык колькаснага вызначэння металаў у сплавах і мінералах.
Пад кіраўніцтвам В. Р Скараход абаронены 7 кандыдацкіх дысертацый[2].
Remove ads
Зноскі
- Скороход Ольга Романовна // История БГУ Архівавана 16 лютага 2022. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads