Воранаўская раўніна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Воранаўская раўнінаmap
Remove ads

Воранаўская раўніна — геамарфалагічны раён у Гродзенскай вобласці Беларусі, водна-ледавіковая раўніна, у фізіка-геаграфічным раянаванні разглядаецца як частка Лідскай раўніны, на тэрыторыі Літвы адрозніваецца Эйшышская раўніна (літ.: Eišiškių plynaukštė). З’яўляецца водападзелам прытокаў Нёмана: Дзітвы, Жыжмы, Гаўі, Мерачанкі.

Хуткія факты Воранаўская раўніна, Размяшчэнне ...
Remove ads

Геалогія і рэльеф

У тэктанічных адносінах тэрыторыя прымеркавана да паўночнай часткі Беларускай антэклізы. Усходнюю палову займае Воранаўская брахіантыкліналь, адкуль крышталічныя пароды спадзіста паніжаюцца ва ўсе бакі ад −40 м да −100…−150 м на захадзе. Карэнныя пароды прадстаўлены мелавымі адкладамі, на захадзе — неагенавымі пясчана-гліністымі. Магутнасць антрапагенавых адкладаў ад 100—130 м да 150—230 м па лагчынах ледавіковага выворвання.

Асаблівасцю геамарфалогіі раёна служыць паўднёвая мяжа паазерскага зледзянення, якая праходзіць па раўніне. Пераважаюць вышыні ад 160 да 190 м. На асобных участках на поўдні і поўначы дасягаюць 207—211 м, там адзначаюцца буйнаўзгорыстыя і градава-ўзгорыстыя формы краявых ледавіковых комплексаў, пашыраны тэрмакарставыя западзіны, а вяршыні ўзгоркаў прадстаўлены камамі.

Грады даўжынёй да 2 км і ўзгоркі дыяметрам да 1 км ускладняюцца ізаметрычнымі формамі меншага рангу. Насоўныя скібы, арыентаваныя з поўначы на поўдзень, прыціснутыя адна да адной, збудаваныя з марэнных і водна-ледавіковых адкладаў апісаны паблізу вёсак Лазарышкі, Рамашканцы.

Тэрыторыя з вышынямі 150—170 м на поўначы занята паазерскай і сожскай водна-ледавіковымі раўнінамі, рассечанымі лагчынамі сцёку расталых ледавіковых вод. У вярхоўях Жыжмы выдзяляецца забалочаная азёрна-алювіяльная раўніна з адзнакамі паверхні 165—170 м. На ўсходзе ў зоне сучлянення з Дзевянішскай раўнінай дробнаўзгорысты марэнна-эразійны рэльеф.

Remove ads

Глебы і расліннасць

Глебы ў асноўным дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.

Пад лесам прыкладна чацвёртая частка тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads