Сан-Вісенты (востраў)

востраў у Каба-Вердэ From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Вісенты (востраў)map
Remove ads

Сан-Вісе́нты (партуг. São Vicente) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 227 кв. км. Насельніцтва — 81 014 чал. (2015 г.). Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Вердэ (725 м). Самы буйны населены пункт — Міндэлу.

Хуткія факты Сан-Вісенты, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

Востраў Сан-Вісенты быў адкрыты партугальцамі 22 студзеня 1462 г. Да XIX ст. выкарыстоўваўся пераважна для выпасу свойскай жывёлы. З-за нястачы пітной вады іншыя формы гаспадарання амаль не развіваліся. У 1838 г. для абслугоўвання брытанскіх ваенных і гандлёвых караблёў быў пабудаваны порт Порту-Гранды, які ператварыўся ў развіты гандлёвы цэнтр. Насельніцтва хутка расло. Характэрна, што да нашых дзён большасць жыхароў Сан-Вісенты — гараджане (92,6 % у 2010 г.).

Remove ads

Геаграфія

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Значная частка пакрыта горнымі масівамі. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Вердэ (725 м). Паверхневых вадацёкаў мала.

Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература — 24 °C. З лістапада па ліпень цягнецца сухі сезон, які суправаджаецца моцнымі вятрамі. Са жніўня па кастрычнік — сезон дажджоў.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Насельніцтва Сан-Вісенты (1940—2010 гг.) ...

Эканоміка

Традыцыйна эканоміка вострава абапіраецца на гандаль і аказанне паслуг. З-за спецыфічных кліматычных умоў сельская гаспадарка развіта слаба. Пэўную ролю адыгрывае лоў амараў. Прамысловасць сканцэнтравана ў прамысловым раёне Лазарэту. На Сан-Вісенты знаходзіцца галоўны марскі порт краіны — Порту-Грандэ. Развіваецца турызм. Узровень беспрацоўя адзін з самых высокіх у Каба-Вердэ.

Культура

Сан-Вісенты часцяком называюць культурнай сталіцай Каба-Вердэ. Адсюль паходзяць многія значныя культурныя дзеячы гэтай краіны, у тым ліку знакамітая спявачка Сезарыя Эвара.

На Сан-Вісенты праводзяцца буйныя фестывалі пляжнай музыкі (жнівень), куды з’язджаюцца музы́кі з усяго архіпелага, і маляўнічы карнавал (сярэдзіна лютага).

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads