Вузкацелкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вузкацелкі (Colydiinae) — падсямейства жукоў.
Remove ads
Апісанне
У сусветнай фаўне каля 1500 відаў пераважна ў тропіках. Жывуць у асноўным пад карой і ў драўніне, часта ў хадах, пракладзеных караедамі і іншымі насякомымі, радзей у раслінных рэштках, глебе, лясным подсціле, грыбах. На Беларусі часцей трапляецца вузкацелка перавязаная (Bitoma crenata).
Цела даўжынёй 1,5—18 мм, падоўжанае, цыліндрычнае або плоскае, радзей авальнае. Жукі і лічынкі часцей драпежныя — кормяцца караедамі, іх лічынкамі і інш.; лічынкі некаторых відаў — вонкавыя паразіты жукоў шашаляў або пчол.
Remove ads
Літаратура
- Вузкаце́лкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 289. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вузкаце́лкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 496. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads