Вуліца Герцэна (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Герцэна (Мінск)map
Remove ads

Вуліца Герцэна (ранейшыя назвы — (Малая) Бернардзінская, пасля 1866 года Мала-Манастырская[1], Стара-Манастырская)  — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Размешчана ў гістарычным раёне Верхні Горад.

Хуткія факты Герцэна Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Забудова вуліцы пачалася з XIVXV стст[1]. Трасіроўка сучаснай вуліцы Герцэна канчаткова сфарміравалася ў XVI стагоддзі. У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў яна пачыналася ад плошчы Новага Рынку (плошча Свабоды), потым перасякала вуліцу Зыбіцкую і даходзіла да Лаўскага моста, які злучаў Верхні горад з Траецкай гарой[2]. У XVII стагоддзі яна атрымала назву Бернардзінскай, таму што праходзіла побач з кляштарам бернардзінцаў, заснаваным ў 1624 годзе. Комплекс кляштара бернардзінцаў сфарміраваўся ў XVII—XVIII стагоддзях[2].

Першапачаткова з боку Бернардзінскай вуліцы тэрыторыя кляштара была абмежавана высокай мураванай сцяной, якая праходзіла ад Рыначнай плошчы да перакрыжавання з Зыбіцкай вуліцай. Толькі ў тым месцы, дзе сцяна падыходзіла да гандлёвых радоў, існавала вялікая мураваная брама з драўлянымі варотамі. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, калі большая частка тэрыторыі былога кляштара выкарыстоўвалася пад пажарнае дэпо, частка старажытнай мураванай сцяны кляштара была разабрана, а на яе месцы ўзведзены мураваны аднапавярховы жылы дом і некалькі гаспадарчых пабудоў[2].

У пісьмовых крыніцах захаваліся звесткі аб тым, што ў XVII-XVIII стагоддзях вуліца Бернардзінская была забрукавана, і яе старажытны брук захаваўся да 2-й паловы XX стагоддзя[2].

Першыя звесткі аб існаванні мураванай забудовы на паўднёва-ўсходнім баку вуліцы Бернардзінскай сустракаюцца ў архіўных дакументах, пачынаючы з XVIII стагоддзя[2].

Пасля 1865 года гэта вуліца атрымала назву Малая Манастырская, а ў дакументах канца XIX — пачатку XX ст. яна згадваецца як Мала-Манастырскі завулак[2].

Remove ads

Размяшчэнне

Вуліца Герцэна размешчана паміж вуліцай Кірыла і Мяфодзія і Музычным завулкам. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Энгельса, з усходу — Музычны завулак, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Зыбіцкай. Да скрыжавання з Музычным завулкам арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, далей цягнецца на поўнач. Працягласць больш за 150 м[3].

Забудова

У аздобе жылых дамоў па вуліцы Герцэна праявіліся рысы класіцызму і эклектызму[3].

Няцотны бок

Thumb
Вуліца Герцэна з гандлёвымі радамі (злева)

Цотны бок

Thumb
Дом на рагу вуліцы Герцэна і Музычнага завулка
Thumb
Дом № 2
  • № 2 — Дом Шадхана. Складае адзіны комплекс з домам № 1 (ліцер Б2/К, В2/К) па Музычным завулку і домам № 2а 1-й паловы 19 ст. па вул. Герцэна. Пабудаваны па рубяжы 19—20 стагоддзяў з цэглы. Высокі трохпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак пакрыты пакатым двухсхільным вальмавым дахам. Плоскасць сцяны чляпёна па гарызанталі карнізнымі паясамі, лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі ліштвамі з замковым каменем. На 2-м паверсе, у прасценках паміж вокнамі, плоскасці руставаны. Пад дахам праходзіць масіўны шматслойны карніз. Будынак — прыклад так званай «цаглянай» бесстылявой архітэктуры[3].  — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Thumb
Дом № 4
Thumb
Дом № 6
Thumb
Дом № 8
Thumb
Дом № 10
  • № 10 — двухпавярховы аб’ём з высокім цокалем, які павялічаны з-за крутога схілу вуліцы па вышыні ў паўночна-ўсходняй частцы. Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы. Будынак прамавугольны ў плане з рызалітам у дваровай частцы пакрыты вальмавым дахам, пад якім праходзіць развіты шматслойны карніз. Плоскасць сцен прарэзана прамавугольнымі вокнамі. Дом — помнік мураванай архітэктуры. Цяпер тут размешчана грамадская ўстанова[3]. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Thumb
Дом № 12
  • № 12 — На рагу вуліц Герцэна і Зыбіцкай, завяршае ансамбль вул. Герцэна. Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і складанага плана. 1-ы і 2-і паверхі з боку вулічных фасадаў падзелены развітым карнізным поясам. Галоўны фасад завершаны плоскім трохвугольным шчытом, прарэзаны шырокімі прамавугольнымі вокнамі. Над уваходам навісае казырок, які апіраецца на 2 калонкі круглага сячэння. Будынак — прыклад грамадзянскай мураванай архітэктуры[3]. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Remove ads

Зноскі

  1. ЗАБУДОВА КВАРТАЛА ВУЛІЦЫ ГЕРЦЭНА І МУЗЫЧНАГА ЗАВУЛКА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 17 лістапада 2018.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads