Вуліца Астроўскага (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Астроўскага (Магілёў)map
Remove ads

Вуліца Астроўскага (руск.: улица Островского) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, адна з галоўных вуліц Задняпроўскага жылога раёна.

Хуткія факты Вуліца Астроўскагавуліца Магілёў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Драўляная забудова

Гістарычная назва Бойніцкая вуліца паходзіць ад бойні, якая размяшчалася на вуліцы[1]. Была адной з галоўных вуліц Лупалаўскага прадмесця. Перайменавана ў 1938 годзе ў гонар савецкага пісьменніка Мікалая Астроўскага[2].

Сучаснае аблічча вуліцы фарміруецца паводле генеральнага плана горада 1969 года[2].

Размяшчэнне

Працягласць 2640 м, ад праспекта Пушкіна да вуліцы Сіманава[2].

Забудова

Thumb
Ансамбль жылых дамоў
Thumb
Кінатэатр «Ветразь»

Забудавана пераважна 5-, 9-павярховымі жылымі дамамі[2].

На вуліцы ў 1990 годзе размяшчаліся адміністрацыйны будынак будтрэста № 17 «Лаўсанбуд», універсам, рэстаран «Ясень», атэлье № 5 па індпашыве адзення, атэлье па рамонце трыкатажных вырабаў, пункты праката турысцкага рыштунку (д. № 1а і № 2), мэблевая фабрыка, кінатэатр «Ветразь». Да вуліцы прылягаюць жылыя мікрараёны Задняпроўе 1, 3, 4, 5, 7[2].

Паркі і скверы

Thumb
Недабудаваны касцёл Святога Антонія Падуанскага ў парку імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка

На ўчастку паміж вуліцай Сіманава і праспектам Шміта з паўднёвага ўсходу да вуліцы прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка[2].

Зноскі

  1. А. М. Мезенко. Имя внутригородского объекта в истории : Об урбанонимах Беларуси XIV — нач. XX в.. — Минск: Выш. шк., 2003. — 299 с. ISBN 985-06-0905-2.
  2. Островского Николая улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads