Цнянская вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Цня́нская — вуліца ў Савецкім раёне горада Мінска. Ідзе ад вул. Кульман, перасякае завулак Я. Коласа і 2-ю вуліцу Шостая Лінія і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Багдана Хмяльніцкага.
Мікрараён па вул. Цнянскай уяўляе сабой масіў у асноўным пяціпавярховых жылых дамоў з рэдкімі выключэннямі будынкаў большай паверхавасці[1]. У прыватнасці, на вуліцы Цнянскай стаяць тры цагляныя дзевяціпавярховыя дамы 1968—1971 гадоў пабудовы з дэкаратыўнымі рашоткамі на дахах[1][2]. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку XX стагоддзя сучасная вуліца Цнянская была часткай Кітайскай[3] альбо паводле іншых вытокаў — Турэцкай вуліцы[4][5]. У 1934 годзе падчас «чысткі» старадаўніх назваў, звязаных з нацыянальнымі меншасцямі, вуліца была перайменавана ва Усходнюю[4][5]. У 1979 годзе частка Усходняй вуліцы, размешчаная на поўдзень ад вуліцы Сурганава, атрымала назву Цнянская[4].
Невялікі фрагмент сучаснай вуліцы Цнянскай пэўны час насіў назву Трэцяя лінія[6][7].
Remove ads
Карты
Дарога на Цну на карце Мінска 1911 года. | Вуліцы Цнянская, Турэцкая і Трэцяя лінія на карце Мінска 1918 года. | Вуліцы Цнянская, Усходняя і Трэцяя лінія на карце Мінска 1934 года. |
Забудова
Архітэктура вуліцы складаецца пераважна з дамоў, пабудаваных у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў[8].
На сваім пачатку Цнянская вуліца аддзяляецца ад вуліцы Кульман, па ціху аддаляецца ад яе і затым паварочвае ў бок вуліцы Сурганава. Першыя дамы па Цнянскай уяўляюць сабой 5-павярховыя хрушчоўкі, далей ідзе невялікая пустка і за паваротам пачынаецца асноўная частка вуліцы. Па адзін бок яе знаходзіцца дзіцячы садок, стадыён і некалькі ўстаноў, па іншы — жылая забудова. Яна складаецца з трох цагляных 9-павярховых дамоў, паміж якімі знаходзіцца шэраг 5-павярховікаў.
Дзевяціпавярховыя дамы былі пабудаваны ў 1968—71 гадах[8]. Яны мелі абліцоўку ў выглядзе неглазураванай керамічнай пліткі чырвонага колеру, дах быў упрыгожаны дэкаратыўнымі рашоткамі — перголамі. Архітэктарамі праекту былі Т. Ф. Дворына-Кляноўская і Л. У. Архангельская. У 2017—18 гадах у гэтых дамах быў праведзены капітальны рэмонт, у выніку чаго абліцоўка і дэкаратыўныя элементы былі страчаны[9].
У дварах Цнянскай вуліцы захаваліся старыя савецкія нумараваныя гаражы. Комплекс на Цнянскай 12 уяўляе сабой спалучэнне адміністратыўнага будынка і інтэрната. Самым старым домам вуліцы з’яўляецца дом № 16. Ён уяўляе сабой 2-павярховы будынак часткова ашаляваны дошкамі. Пабудаваны ў пачатку 1930-х гадоў.
Аб’екты
На рагу вуліц Кульман і Цнянскай размешчаны Мемарыяльны знак падпольшчыкам.
У культуры
М. Чаргінец згадвае вуліцу ў адным са сваіх міліцэйскіх дэтэктываў: «Хто ведаў старую Цнянскую вуліцу, той пэўна памятае, што яна была нешырокай…»[10]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads