Вуліца Чалюскінцаў (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вуліца Чалюскінцаў — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў імя ўдзельнікаў савецкай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін»[ru][2].

Хуткія факты Вуліца Чалюскінцаў Мінск, Агульная інфармацыя ...

Іншыя аб’екты ў Мінску, названыя ў імя экспедыцыі чалюскінцаў — Парк Чалюскінцаў і станцыя метро «Парк Чалюскінцаў» знаходзяцца ў раёне скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Талбухіна.

Архітэктура вуліцы ўключае сядзібную забудову і дамы на 2—4 паверхі, узведзеныя ў 1948—1954 гадах[3]. Пачынаецца ад перасячэння з вуліцай Катоўскага ў раёне ПК МАЗ, ідзе паўкругам, двойчы перасякаючы Радыяльную вуліцу і завяршаецца скрыжаваннем з Цэнтральнай вуліцай[4].

Remove ads

Адрасы

  • Дом 26 — Дзіцячая музычная школа № 14;
  • Дамы 11 і 13, пабудаваны ў 1949—1953 і 1951—1954 гадах адпаведна па праектах архітэктара Георгія Заборскага[5].

Водгукі

На краязнаўча-архітэктурным форуме адзначаюць:

«Вуліца Чалюскінцаў у Мінску захоўвае ў сабе архітэктурную спадчыну пасляваеннага часу. Невялікі шпацыр па вуліцы паказвае змешванне стыляў забудовы: побач з каменнымі дамамі стаяць драўляныя пабудовы. Адзін з мясцовых жыхароў, блогер Ігар Міколаг, адзначае: „Мне падабаецца такі непарадны, аўтэнтычны Мінск“. Дамы, пабудаваныя ў канцы саракавых гадоў, уяўляюць сабой прыклад тыпавой забудовы таго часу. Яны былі прызначаны для работнікаў Мінскай ЦЭЦ-3. Архітэктурныя дэталі, такія як балконы з характэрнымі агароджамі, сведчаць аб стылі таго перыяду. Спалучэнне каменных і драўляных дамоў стварае непаўторнае аблічча вуліцы».[6]

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads