Чырвоная вуліца (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырвоная вуліца — вуліца ў Мінску. Знаходзіцца ў Савецкім і Цэнтральным раёнах горада.
Remove ads
Назва
Вуліца з’явілася да 1860 года і названа шматзначным словам «Красная», назва захавалася да цяперашняга часу і не звязана з савецкай эпохай. У савецкі час дыктары Дома радыё называлі свой адрас па-беларуску як «вуліца Чырвоная, 4»; назва «Чырвоная» і сёння з’яўляецца афіцыйнай і сустараецца на вулічных шыльдах. Аднак, назва вуліцы выкарыстоўваецца ў значэнні «парадны, ганаровы», таму больш слушнай беларускай назвай была б «Красная»[1].
Remove ads
Размяшчэнне

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Куйбышава. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Камуністычнай каля будынка Міністэрства абароны Беларусі і парку Марата Казея, перасякае вуліцу Кісялёва і праспект Машэрава, з поўначы прымыкае вуліца Пугачоўская, пасля скрыжавання з вуліцай Веры Харужай на плошчы Якуба Коласа пераходзіць у вуліцу Якуба Коласа.
Remove ads
Забудова

- № 4 — Дом радыё. У будынку размяшчаецца Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.
- № 17 — Мінскі фінансава-эканамічны каледж.
- № 17, корпус 1 — сталовая Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа (1977, арх. Г. Занеўскі). З’яўляецца найбольш цікавай з пункта гледжання мастацка-вобразай напоўненасці сярод прадпрыемстваў гандлю і бытавога абслугоўвання таго часу. Прыгажосць архітэктурна-прасторавай кампазіцыі, якая будуецца на арганічным спалучэнні некалькіх аб’ёмаў, падкрэсліваецца разнастайнасцю матэрыялаў рознай фактуры і колеру, што стварае непаўторны мастацкі вобраз. Адзін з аб’ёмаў мае гладкую атынкаваную ў белы колер паверхню сцяны, іншы абмураваны чырвонай цэглай з вылучэннем белай тынкоўкай асобных элементаў — бардзюраў лесвіц, аконных рам, дэкаратыўных дэталей у вуглавых частках. Строгія геаметрычныя формы гарманіруюць і з навакольным ландшафтам добраўпарадкаванай тэрыторыі, якая мае рэгулярную сістэму пешаходных алей[2].
- № 19а — Беларускі дзяржаўны ветэрынарны цэнтр
- № 19б — Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж
Славутасці
- Шпітальныя могілкі (зніклыя)
- тралейбуснае дэпо
Транспарт
На адрэзку ад праспекта Машэрава да вуліцы Веры Харужай па вуліцы пракладзены трамвайныя пуці.
Скверы

Красны сквер перад Мінскім фінансава-эканамічным каледжам і безназоўны сквер цераз дарогу ад яго. Сквер на плошчы Якуба Коласа.
Зноскі
- Захарына Ю. Ю. Мастацкі вобраз архітэктуры Беларусі апошняй чвэрці XX — пачатку XXI стагоддзя: манаграфія / Ю. Ю. Захарына. — Мн.: БДПУ, 2008. — 224 с.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads