Выемка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вы́емка[1] (трансліт.: Vyjemka, руск.: Выемка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Выемка — паглыбленне на полі, дарозе, кар’ер або нізкае месца, нізіна[2]. Раней урочышча Выемка (Выямкі) месцілся на поўдзень на цяперашняй вёскі, у балоцістай мясцовасці[3].

Гісторыя

Вядома з XX стагоддзя, дагэтуль на картах не абазначалася. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча Выямкі (руск.: Выямки) у Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[4]. Паводле перапісу 1917 года хутар Выемка[5].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле карты 1926 года, пасёлак Выемка месціўся на поўдзень ад цяперашняга паселішча, на ўсход ад Ямнага, а на месцы цяперашняй Выемкі быў пасёлак Алесіў Гай на 8 двароў[7]. Перад вайной у Выемцы было 8 двароў, у Алесівым Гаі было 12 двароў[8].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[9]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[10]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[11].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 2 двары, 11 жыхароў[4]
  • 1917 год — 1 двор, 7 жыхароў, усе беларусы[5]
  • 1926 год — 6 двароў, 25 жыхароў
  • 1960 год — 113 жыхароў
  • 2009 год — 12 жыхароў[12]
  • 2019 год — 9 жыхароў[13]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads