Янавіцкае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Я́навіцкае — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вымнянка.

Хуткія факты Янавіцкае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 1,46 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Плошча вадазбору 31,3 км². Найбольшая глыбіня дасягае 7 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з усходу на захад. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 метраў, складзены суглінкаў і супяскоў. Берагавая лінія звілістая ў заходняй частцы возера. Берагі вышынёй да 0,5 м. Падводная частка катлавіны мае карытападобную форму. Дно да глыбіні 1,5—2,5 м пясчанае, глыбей глеістае.
Возера эўтрофнае. Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у раку Вымнянка. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 100 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера гарадскі пасёлак Янавічы.

Remove ads

Літаратура

  • Рачэўскі А. М. Янавіцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. 10 000 экз.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 390. — 408 с. 60 000 экз. ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-26. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads