Высокае (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высо́кае — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрысвята, якая працякае праз возера. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля аграгарадка[1] Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр.
Плошча возера Высокае складае 1,42 км². Найбольшая глыбіня возера 8,9 м, сярэдняя 4,1 м. Даўжыня возера — 3,52 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 9,45 км. Аб’ём вады ў возеры складае 5,18 млн м³, плошча вадазбору — 845 км².
Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 9—15 м, спадзістыя, разараныя. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызняком. Берагі вадаёма нізкія, вышынёй да 0,1 м, знаходзяцца пад хмызняком. На ўсходзе берагі зліваюцца з схіламі катлавіны. Дно возера мае складаную будову: упадзіны чаргуюцца з водмелямі. Дно высланае пяском, глеем, глінай. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 0,03 км². Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае 5—30 м, возера зарастае да глыбіні 3 м. Падводная расліннасць пашыраецца да адлегласці 20—210 м ад берага. Возера эўтрофнае, праточнае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карп, карась, плотка, акунь, лінь, мянтуз і іншыя рыбы.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads