Вышаградская група
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вышаградская група (венг.: Visegrádi Együttműködés, польск.: Grupa Wyszehradzka, славацк.: Vyšehradská skupina, чэшск.: Visegrádská skupina), Вышаградская чацвёрка, V4 — аб’яднанне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.
Remove ads
Гісторыя
Была ўтворана ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і ЧСФР Вацлава Гавела з венгерскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 года ў горадзе Вішэград.
Часам называлася Вышаградскай тройкай ці Вышаградскім трохвугольнікам, але з падзелам Чэхаславакіі на дзве дзяржавы гэтыя назвы больш неправамоцныя.
У 1992 годзе ў рамках групы было створана Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі (CEFTA).
У 1999 годзе тры з чатырох удзельніц групы (Венгрыя, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.
1 мая 2004 года ўсе члены Вышаградскай групы сталі членамі Еўрапейскага саюза.
Remove ads
Старшынства

- 1999/00 —
Чэхія - 2000/01 —
Польшча - 2001/02 —
Венгрыя - 2002/03 —
Славакія - 2003/04 —
Чэхія - 2004/05 —
Польшча - 2005/06 —
Венгрыя - 2006/07 —
Славакія - 2007/08 —
Чэхія - 2008/09 —
Польшча - 2009/10 —
Венгрыя - 2010/11 —
Славакія - 2011/12 —
Чэхія - 2012/13 —
Польшча - 2013/14 —
Венгрыя - 2014/15 —
Славакія - 2015/16 —
Чэхія - 2016/17 —
Польшча - 2017/18 —
Венгрыя - 2018/19 —
Славакія - 2019/20 —
Чэхія - 2020/21 —
Польшча - 2021/22 —
Венгрыя - 2022/23 —
Славакія - 2023/24 —
Чэхія - 2024/25 —
Польшча
Remove ads
Гл. таксама
- Еўрапейская тройка
- Усходняе партнёрства
- Асацыяванае трыа
- Люблінскі трохвугольнік
- Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
