Вішэград

горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вішэградmap
Remove ads

Ві́шэград (венг.: Visegrád) — горад у цэнтральнай частцы Венгрыі, у медзье Пешт. Насельніцтва — 1783[1] чалавекі (2014).

Хуткія факты Краіна, Медзье ...
Remove ads

Этымалогія

Назва Вішэград мае славянскае паходжанне, азначае высокі град, або «верхні замак». У сучасным славацкім і чэшскім правапісе Vyšehrad.

З такой жа назвай існуюць: горад Вішаград у Босніі і Герцагавіне; горад ва Украіне побач з Кіевам з назвай Вышгарад; гарадок у Польшчы з назвай Вышогруд і замак Вышаград у Празе.

Замак Вішэград называецца па-венгерску Fellegvár, што літаральна азначае «хмарныя вежы»[2]. Па-нямецку горад называецца Plintenburg.

Remove ads

Гісторія

Thumb
Замак у часы кіравання караля Мацьяша
Thumb
Руіны Вішэградскага замка на карціне Марка Каролі, 1826 год.
Thumb
Вішэград ў 16 стагоддзі (1595), малюнак Ёрыса Хуфнагеля

Вішэград упершыню згадваецца ў 1009 годзе як камітацкі горад, у якім знаходзіўся архібіскуп. Пасля спусташальнага мангольскага ўварвання ў Еўропу ў 1242 годзе, горад быў адноўлены ў трохі іншым месцы на поўдні. У XIII стагоддзі ў Вішэградзе была пабудавана Вішэградская крэпасць. Кароль Карл I Роберт зрабіў Вішэград сваёй каралеўскай рэзідэнцыяй, з 1325 года ён стаў сталіцай Венгрыі.

У 1335 годзе Карл правёў у Вішэградзе двухмесячны з'езд з чэшскім каралём, Янам Люксембургам, і польскім каралём, Казімірам III. Гэта падзея мела вырашальнае значэнне ва ўсталяванні міру паміж трыма каралеўствамі і стварэнні саюзу паміж Польшчай і Венгрыяй супраць Габсбургаў у Аўстрыі. Другі з'езд адбыўся ў 1338 годзе.

Сігізмунд, імператар Святой Рымскай імперыі і кароль Венгрыі і Харватыі, перанёс каралеўскую рэзідэнцыю ў Буду паміж 1405 і 1408 гадамі. Венгерскі кароль Мацвей Корвін, выкарыстоўваў Вішэград як загарадную рэзідэнцыю.

Вішэград страціў значэнне пасля падзелу Венгерскага каралеўства, якое адбылося пасля бітвы пры Мохачы ў 1526 годзе.

У XVIII стагоддзі Вішэградская крэпасць і палац былі разбураны войскамі Габсбургаў падчас вайны за Венгрыю. Да нашага часу цалкам захавалася толькі адна вежа крэпасці — Вежа Саламона. Паводле легенды, менавіта ў гэтай вежы ў свой час сядзеў Улад Цэпеш.

У 1991 годзе вядучыя палітычныя дзеячы Венгрыі, Чэхаславакіі і Польшчы сустрэліся тут, каб сфармаваць перыядычныя форумы, Вішэградскую групу з наўмысным намёкам на сустрэчы, што праходзілі тут шмат стагоддзяў таму.

У 2000 годзе Вішэграду былі вернуты гарадскія прывілеі.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Славутасці

Thumb
Вежа Саламона
Thumb
Вішэградскі замак
Thumb
Каралеўскі палац
• Верхні замак
• Ніжні замак з вежай Саламона
• Руіны каралеўскага палаца

Зноскі

1. Antal Papp: Magyarország (Hungary), Panoráma, Budapest, 1982, ISBN 963 243 241 X, p. 860, pp. 229—236
2. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.

3. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.

4. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2018. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2018KSH, 2018. Праверана 4 верасня 2018.

5. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH. Праверана 16 снежня 2022.

6. A népesség adatai településenként, Population data by settlementKSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.

7. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.

8. Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of HungaryKSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads