Вязавік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Вязавік
Remove ads

Вязавік, птэле́я[1][2], вязовік[1], скуранка[1] (Ptelea) — род кветкавых раслін у складзе сямейства Рутавыя (Rutaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Навуковая назва Ptelea была ўпершыню ўжыта ў дачыненні да гэтай расліны Карлам Лінеем у 1735 годзе ў кнізе Systema naturae. Яна ўтворана ад стар.-грэч.: πτελέα — назвы вяза, які гэта расліна нагадвае крылатымі пладамі.

Батанічнае апісанне

Птэлеі — негалінаваныя лістападныя кусты або невялікія дрэвы. Лісце з моцным пахам, залозістае, чарговае, на хвосціках, падзеленае на 3-5 амаль сядзячых лісточкаў.

Суквецці мяцёлкавыя, размяшчаюцца на канцах галінак і ў пазухах верхняга лісця. Кветкі зелянява-белыя, звычайна аднаполыя, распускаюцца адначасова са з’яўленнем лісця. Чашачка складаецца з 4—6 чашалісцікаў, неўзабаве ападае. Вяночак з 4—6 пялёсткаў, кожны з якіх эліптычнай або яйкападобнай формы, па краі апушаны з вонкавага боку. Тычынкі супраціўныя па адносінах да пялёсткаў, бялёсыя, з эліптычнымі або даўгавата-зваротнаяйкападобнымі пылавікамі, у жаночых кветках недаразвітыя. Песцікі з 2—3-лопасцевым лычыкам, у мужчынскіх кветках звычайна без лычыка. Завязь 2-3-гнёздавая, з 2 семязачаткамі ў кожным гняздзе.

Плод — крылатка, тры насеніны акружаны з усіх бакоў сеткаватым крылом, даўгаватыя.

Remove ads

Арэал

Птэлеі распаўсюджаныя ў Паўночнай Амерыцы. Ptelea crenulata вядомая толькі з Каліфорніі, Ptelea aptera — з Ніжняй Каліфорніі.

Класіфікацыя

{{Табліца122221

  яшчэ 8 сямействаў (APG III)   яшчэ больш 100 родаў  
         
  парадак Сапіндакветныя     падсямейства Toddalioideae    
              ад 3 відаў
  аддзелКветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Рутавыя     род
Птэлея
 
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (APG III, 2009)   яшчэ 4 падсямействы  
     

Сінонімы

Віды

Remove ads

Зноскі

  1. Птэлея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 112-113. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. 2 350 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads