Вялікая Бароніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кая Баро́ніца — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 14 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Судзілавічы, у басейне ракі Ушача.

Хуткія факты Вялікая Бароніца, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 12,2 м, сярэдняя — 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Аб’ём вады ў возеры 0,74 млн м³. Плошча вадазбору 65,9 км². Мінералізацыя вады 320—360[1] мг/л. Празрыстасць да 1,6[1] м.

Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, на ўсходзе і паўднёвым усходзе невыразныя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Падводная частка катлавіны складаецца з 2-х упадзін. Мелкаводдзе займае каля 23 % плошчы возера[1]. Дно пясчанае, глыбей 5 м ілістае. Возера эўтрофнае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Праз возера цячэ рака Ідута, на поўначы упадае ручай з возера Малая Бароніца. Возера знаходзіцца на тэрыторыі курортнай зоны Ушачы.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads