Вялікая Малінаўка

вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Раней Юзафова From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая Малінаўкаmap
Remove ads

Вялі́кая Малі́наўка[1] (трансліт.: Vialikaja Malinaŭka, руск.: Великая Малиновка; да 1920-х гг. — Юзафова або Юзафоў) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Фальварак Юзафоў або Юзэфаў вядомы прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі ўваходзіў у склад дамена Шацк уласнасці Аскеркаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага[2]. Ад Шацкай былі аддзелены розныя фальваркі і вёскі, Юзафоў з вёскай Леановічы (30 дымоў) на аддзелены карысць Качноўскіх і Камінскіх, пазней як падарунак перайшлі Абранпальскім[3].

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам Юзафова быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Эмануіл Людвігавіч Абранпальскі, было 1262 дзесяціны зямлі, піваварны завод з гадавым прыбыткам 100 рублёў, гаспадарку вёў уладальнік[4]. У 1913 годзе землеўладальнікам па-ранейшаму быў Эмануіл Абранпальскі, было 1122 дзесяціны[5].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная, створаны пасёлак Малінаўка і калгас імя Чарвякова[6], пасля рэпрэсій супраць Аляксандра Чарвякова і яго самазабойства меў назву «Энергія»[7].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсавета[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 1 двор, 38 жыхароў[9]
  • 1917 год — 1 двор, 93 жыхары, усе беларусы[10]
  • 1970 год — 154 жыхары
  • 1999 год — 54 жыхары
  • 2009 год — 32 жыхары
  • 2019 год — 20 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads