Вялікі камень з адзнакай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі камень з адзнакайmap
Remove ads

Вялікі камень з адзнакай — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды. Размешчаны за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас. Даўжыня валуна складае 4,1 м, шырынёй 3,4 м, вышынёй над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб'ём 45 м³, маса каля 118 т. На заходнім баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысяч гадоў назад з Балтыйскага шчыта.

Thumb
Чатырохканцовы крыж
Хуткія факты Вялікі камень з адзнакай, Размяшчэнне ...

Паводле сведчанняў мясцовага насельніцтва, падчас вайны 1812 года пад каменем быў закапаны скарб, які ў 1924—1925 гг. быў выняты невядомымі асобамі.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads