Вялічкаўскае возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́чкаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне ракі Лідзея, за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, каля вёскі Вялічкі.
Remove ads
Назва
Назва возера на сёння падаецца ад назвы вёскі Вялічкі. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата (1784 г.) вядома старажытная назва гэтага возера Мятліца[2].
Апісанне
Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Возера бяссцёкавае[1]. Размяшчаецца на водна-ледавіковай раўніне, сярод камавых пакладаў, недалёка ад Дакудаўскага балота.
Берагі возера пакрыты зараснікамі алешыны, лазы і балотным разнатраўем. Прыбярэжныя ўчасткі параслі воднай расліннасцю. Вада ў возеры карычневага колеру, без смаку і паху.
На паўночным беразе Вялічкаўскага возера, паблізу р. Лідзея, на пясчаным узгорку размешчана паселішча эпохі бронзы і прасочваюцца сляды другога паселішча.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads