Лідзея

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лідзея
Remove ads

Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток р. Дзітвы (басейн Нёман. Даўжыня 31 км. Вадазбор 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 .

Хуткія факты Лідзея, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Ліда (Лідзея) балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў засведчана ў форме Lydà.

Гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва Lyduvà (паміж Шаўляем і Юрбаркасам), таксама *Lyd-upis, *Lydeika (аднаўляецца з адпаведных мікратапонімаў), назва латвійскага возера Līdeksne, на Павоччы тапонім Лідзія (прыток ракі Угры)[1]. Далейшыя адпаведнікі — літоўскія гідронімы тыпу Lieda, Liedas, Liedis[2].

Гідранімічны корань Lyd- з шэрагу *lied- : *lyd- : laid-, ён роднасны балцкаму *laidas «склізкі, ліпкі, гладкі», ад якога і прускае laydis «гліна» (мокрая, вільготная, ліпкая)[3]. Далей да індаеўрапейскага *(s)leidh- «склізкі», ад карацейшага *lei- «склізкі, гладкі»[4].

Назвы такога тыпу — архаічныя, яны характарызавалі паверхню рачнога дна (магчыма, і паверхню берагоў). Процілеглае значэнне ў гідронімаў тыпу Крупела (балцк. Krup-el-), ад krupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», г.зн. рака з няроўным, ямістым дном[5].

Тыпалагічныя адпаведнікі — гідронімы на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Павоччы тыпу «Гладкаўка», «Гладзенка», «Гладкі»[6][7], якія могуць быць скалькаваныя з папярэдніх ім балцкіх назваў, у тым ліку шэрагу *lied- : *lyd- : laid-.

Значэнне назвы ракі Ліда можна перадаць як «Гладкая (дном)».

Remove ads

Гідраграфія

Пачынаецца каля в. Верх-Ліда, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад в. Даржы. Даліна ад вытоку да Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Пойма перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй в. Навапрудцы і да вусця парэзана меліярацыйнымі каналамі.

Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (пл. 0,6 км²) у г. Ліда (6 км) і ад в. Навіцкія да вусця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя.

Асноўныя прытокі: Нарва, Астраўлянка.

Remove ads

На рацэ

На рацэ стаіць горад Ліда. Пры ўпадзенні ў Лідзею ракі Каменкі быў збудаваны Лідскі замак.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads