Брэднік

Лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба, сямейства вярбовых From Wikipedia, the free encyclopedia

Брэднік
Remove ads

Брэднік, вярба казіная, вербалоз[2][3][4], вярба-брэднік[5], івіна[6] (Salix caprea) — лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба сямейства вярбовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя

Двухдомнае дрэва вышынёй 5-10 м, пад уплывам знешніх фактараў іншы раз расце кустом. Кара гладкая, зеленавата-шэрая, на смак салодка-вяжучая. Лісце шчыльнае, авальнае або яйцападобнае з нераўнамерна-зубчастым краем, зверху маршчакаватае, знізу шэралямцавае, распускаецца пазней за кветкі. Кветкавыя пупышкі буйныя, чырванавата-бурыя, голыя, бліскучыя. Каташкі («коцікі») густыя, шматлікія, з лісточкамі каля асновы, тычынкавыя сядзячыя, песцікавыя на кароткіх ножках, распускаюцца раней за лісце. Плод — каробачка.

Remove ads

Пашырэнне

Марозаўстойлівая, мала патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы расліна. Мае вялікі арэал пашырэння ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі — на поўначы да арктычнай Скандынавіі, на ўсходзе — да Сахаліна. Пашыраны на Каўказе, у Заходняй Сібіры. На Беларусі трапляецца ўсюды: у лясах на высечках, узлесках, каля дарог, сярод хмызняку, на берагах рэк. Цвіце ў красавіку-маі, насенне выспявае ў чэрвені. Размнажаецца насеннем і парасткамі.

Remove ads

Таксанамія

Від Брэднік ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Брэднік
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная і лекавая расліна (з лекавай мэтай выкарыстоўваецца кара). Добры дубільнік і фарбавальнік. Драўніна прыдатная для будаўніцтва, сталярных вырабаў. Аблісцелыя галінкі — добры корм для жывёлы.

Скарыстоўваецца як прышчэпа для вырошчвання ніцых дрэвападобных форм. Прыдатны для замацавання берагоў.

Зноскі

  1. Salix caprea L. (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 21 сакавіка 2011.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. 2 350 экз.
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads