Вярблюдкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярблюдкі (Raphidioptera) — атрад насякомых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй часткі цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). Дзве пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вуэейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам.
Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі развіваювда 2 гады. Кукалкі рухомыя.
Пашырэнне
Выдзяляецца 2 сучасных сямействы, каля 100 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На Беларусі ў вільготных лясах распаўсюджаны вярблюдка танкавусая (Raphidia ophiopsis) і бязвочка таўставусая (Inocellia crassicornis).
Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў, дарослыя — на дрэвах. Вярблюдкі і іх лічынкі знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў.
Літаратура
- Вярблюдкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads