Вясейка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вясе́йка, Вясея — рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Случ (басейн Дняпра).

Хуткія факты Вясейка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Паводле К. Бугі, адпачатная балцкая форма гідроніма — *Vesija, таго ж паходжання, што і назва літоўскай ракі Vėsa[2]. Гідронім Vėsa А. Ванагас звязваў з літоўскім vėsus "прахалодны"[3].

Гідраграфія

Даўжыня ракі 28,1 км. Плошча вадазбору 307 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шантароўшчына (прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Рудзіца Пухавіцкага раёна[1]) і цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Случ за 2,5 км на ўсход ад Слуцка, каля вёскі Вялікая Падзер.

Асноўныя прытокі — Худра, Сярэдняя Вясейка і Ніжняя Вясейка (леваруч).

Каля ракі аграгарадок Вясея[4], вёскі Жылін Брод, Ізбудзішча, Новая Ніва.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-104. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 545.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 376.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 401. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads