Вяснянка (Draba)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяснянка (Draba)
Remove ads

Вясня́нка[1], Кру́пка[2][3] (Draba) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які налічвае каля 300 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя[2] травяністыя расліны вышынёю 2—20 см з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом. Лісце сабранае ў разетку, падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя ці жоўтыя, у кароткіх малакветавых гронках. Плод — голы эліпсоідны стручочак. Эфемеры, поўны цыкл развіцця праходзіць за 1—2 тыдні, потым адмірае.

Remove ads

Распаўсюджанне

Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вяснянка веснавая (народная назва крупка[4]). Расце на пясках на ўзлесках і лясных палянах, каля дарог і на сухіх схілах, зрэдку як пустазелле на палях, цвіце ў красавіку—маі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Некаторыя віды дэкаратыўныя і ўведзены ў культуру. Вяснянкі вельмі засухаўстойлівыя, святлалюбныя, але каб пасля цвіцення захоўвалася зеляніна, маюць патрэбу ў багатым паліве. Глебы прыдатныя суглінкавыя, супяшчаныя, камяністыя, перагнойныя і вапнавыя, водапранікальныя. Размножваюцца дзяленнем куста і насеннем.

Кармавыя расліны.

Выкарыстанне ў медыцыне

Выкарыстоўваюцца пры цынзе, панарыцыях, параніхіях.

Віды

Род уключае больш за 300 відаў, некаторыя з іх:

  • Draba albertina
  • Draba aretioides
  • Draba asterophora
  • Draba aureola
  • Draba bhutanica
  • Draba breweri
  • Draba cacuminum
  • Draba californica
  • Draba carnosula
  • Draba corrugata
  • Draba cruciata
  • Draba cuneifolia
  • Draba densifolia
  • Draba ecuadoriana
  • Draba extensa
  • Draba hookeri
  • Draba howellii
  • Draba incrassata
  • Draba lactea Adams
  • Draba monoensis
  • Draba muralis Крупка сценная[3]
  • Draba nemorosa L. Крупка пералескавая, ці Крупка пралескавая[3]
  • Draba obovata
  • Draba pterosperma
  • Draba sharsmithii
  • Draba sibirica (Pall.) Thell. Крупка сібірская[3]
  • Draba sierrae
  • Draba splendens
  • Draba spruceana
  • Draba steyermarkii
  • Draba stylosa
  • Draba subumbellata
  • Draba verna L.
  • Draba violacea
Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз. — С. 79.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. 2 350 экз.
  4. Расліна дала назву рацэ, а пасля і гораду, на ёй размешчанага, — Крупкі Мінскай вобласці. Выява крупкі прысутнічае на гербе горада.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads