Вячаслаў Аляксандравіч Голік
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Голік (нар. 1 мая 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце». Пасля таго, як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у «Нафтан». Не здолеў замацавацца ў наваполацкім клубе і быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у якую перайшоў у пачатку 2012 года на сталай аснове. У сакавіку 2013 стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года пакінуў мікашэвіцкі клуб, у другой палове 2013 года аднаўляўся пасля траўмы.
У красавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Рэчыцай-2014»[2]. У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дапамог камандзе заняць высокае пятае месца ў Першай лізе 2014.
У студзені 2015 года быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры»[3], аднак у выніку пачаў сезон у складзе светлагорскага «Хіміка», дзе правёў пяць гадоў і быў адным з асноўных абаронцаў.
У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[4]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[5].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2009 годзе гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2011
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads