Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін
філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін (19 жніўня 1934, пас. Наўля, Бранская вобласць — 14 снежня 2018, г. Масква) — беларускі і расійскі філосаф і арганізатар навукі. Доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Remove ads
Біяграфія
Бацька, Сямён Мікалаевіч Сцёпін (1911—1998) — партыйны функцыянер. У 1941 Вячаслаў Сцёпін з маці, Антанінай Пятроўнай Сцёпінай (1910—1987), выехаў з Масквы, дзе тады жыла сям’я, у эвакуацыю ў Сцерлітамак. З 1946 года сям’я Сцёпіных жыла ў Мінску. Скончыў 4-ю сярэднюю школу г. Мінска (1951), аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956) і аспірантуру па кафедры філасофіі БДУ (1959). З 1959 па 1974 год — выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па філасофіі пад назвай «Общеметодологические проблемы научного познания и современный позитивизм (критика некоторых основных идей неопозитивистской гносеологии и методологии в аспекте отношения позитивизма к специальным наукам)». У канцы 1960-х гадоў — актыўны ўдзельнік семінараў Маскоўскага метадалагічнага гуртка (пад кіраўніцтвам Георгія Шчадравіцкага), у 1960—1970-х гадах — суарганізатар і лідар метадалагічных семінараў у Мінску[5].
У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Проблема структуры и генезиса физической теории: содержательные аспекты строения и эволюции теоретических знаний». З 1974 года — дацэнт, з 1979 — прафесар, з 1981 — загадчык кафедры філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ. У 1987 годзе пераехаў у Маскву. Дырэктар Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР (1987—1988), член-карэспандэнт АН СССР з 23 снежня 1987 года па Аддзяленні філасофіі і права (філасофскія пытанні прыродазнаўства), дырэктар Інстытута філасофіі АН СССР (1988—2006, з 1992 — Інстытута філасофіі РАН), акадэмік РАН з 31 сакавіка 1994 года. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1999), ганаровы доктар універсітэта Карлсруэ (1999). У 1999—2015 гадах загадчык кафедры філасофскай антрапалогіі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2006 года — навуковы кіраўнік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі РАН. Член экспертнай камісіі Расійскага савета алімпіяд школьнікаў па грамадазнаўстве. Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі (2012—2016).
Прэзідэнт Расійскага філасофскага таварыства.
Remove ads
Узнагароды
- 2004 — Дзяржаўная прэмія Расіі ў вобласці навукі і тэхнікі.[6]
- 1999 — ордэн Расійскай Федэрацыі «За заслугі перад Айчынай» (IV ступені).[7]
- 1986 — ордэн Дружбы народаў за поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці.
- 1982 — ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіцці навукі і культуры.
Філасофія
Спецыяліст у вобласці тэорыі пазнання, філасофіі і метадалогіі навукі, філасофіі культуры. У 1960—1980-х гадах крытыкаваў пазітывізм, постпазітывізм і неапазітывізм. Пры гэтым пазбягаў у сваіх артыкулах і кнігах адсылак да класікаў марксізма і матэрыялаў з’ездаў КПСС, у адрозненне ад многіх савецкіх філосафаў, якія называлі Сцёпіна «прыхаваным пазітывістам» і лічылі маргіналам[8]. У 1970—1980-х гадах распрацаваў канцэпцыю структуры і генэзіса навуковай тэорыі, адкрыў і апісаў аперацыю выбудовы тэорыі (канструктыўнага ўвядзення тэарэтычных аб’ектаў). У рамках гэтай канцэпцыі Сцёпіным была раскрыта структура асноваў навукі, паказана іх узаемасувязь з тэорыямі і доследамі. Абгрунтаваў ідэю мноства патэнцыйна магчымых гісторый навукі і селектыўнай ролі культуры ў ажыццяўленні асобных з іх, якія становяцца рэальнай гісторыяй навукі. Распрацаваў канцэпцыю тыпаў навуковай рацыянальнасці (класічны, некласічны, постнекласічны), кожны з якіх характарызуецца ўласным тыпам рэфлексіі над навукай і сістэмай ідэалаў і падыходаў. Даследаваў функцыі светапоглядных універсалій культуры, прааналізаваў суадносіны ўніверсалій культуры і філасофскіх катэгорый. Універсаліі (катэгорыі) культуры функцыянуюць:
- як формы селектыўнага адбора і трансляцыі сацыяльна-гістарычнага досведа,
- як катэгарыяльная структура свядомасці ў тую ці іншую гістарычную эпоху,
- як гранічна абагуленая структура чалавечага жыццёвага свету.
Сістэма ўніверсалій культуры служыць свайго рода генетычным кодам кожнага віда і тыпа цывілізацыі. Сцёпін распрацаваў канцэпцыю тыпаў цывілізацыйнага развіцця (традыцыяналісцкі і тэхнагенны), выдзяліў агульную для кожнага з гэтых тыпаў сістэму каштоўнасцей, прадстаўленую сэнсамі ўніверсалій культуры, даследаваў змены гэтых сэнсаў у хадзе гістарычнага развіцця.
Творы
Кнігі
- Современный позитивизм и частные науки. — Минск, 1963.
- Практическая природа познания и методологические проблемы современной физики. — Минск, 1970.
- Становление научной теории. — Минск, 1976.
- Методология. Мировоззрение. — М., 1979
- Природа научного познания. — Минск, 1979
- Идеалы и нормы научного исследования / Ред.-сост. В. С. Стёпин. — Минск, 1981 (редактор-составитель и соавтор)
- Специфика научного познания. — Минск, 1983
- Становление научной теории: Содержательные аспекты строения и генезиса теоретических знаний физики. — М., 1983
- Научные революции в динамике культуры / Ред.-сост. В. С. Стёпин. — Минск, 1987 (редактор-составитель и соавтор)
- Философское познание в динамике культуры. // Человек в системе наук. — М., 1989
- Философская антропология и философия науки. — М., 1992
- Научная картина мира в культуре техногенной цивилизации (в соавт. с Кузнецовой Л. Ф.). — М., 1994
- Философия науки и техники. — М., 1995
- Основания науки и их социокультурная размерность. — М., 1996
- Философия науки и техники (в соавт. с Гороховым В. Г., Розовым М. А.). — М., 1996
- Эпоха перемен и сценарии будущего. — М., 1996
- Парадигмальные образцы решения теоретических задач. — М., 1998
- Цивилизационный выбор России и сценарии мирового развития. // Стратегия развития России в третьем тысячелетии. — М., 1998
- Ценностные основы и перспективы техногенной цивилизации. — М., 1999
- Теоретическое знание (структура, историческая эволюция). — М., 2000
- Саморазвивающиеся системы и постнеклассическая рациональность. — М., 2003
- Философия науки. Общие проблемы. — М., 2006
- Куда идет российская культура? — СПб., 2010 (в соавт.)
- История и философия науки: Учебник для аспирантов и соискателей ученой степени кандидата наук. — М., 2011.
- Цивилизация и культура. — СПб., 2011.
- Научное познание в социальном контексте. Избранные труды Архівавана 19 сакавіка 2020.. — Минск, 2012.
- Человек. Деятельность. Культура. — СПб., 2018.
Артыкулы
- Стёпин В. С. «Основания науки и их социокультурная размерность» // Научные и вненаучные формы мышления. Симпозиум. Москва-Киль: 1996
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 18 чэрвеня 2024.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Стёпин В. С. От философии науки — к философской антропологии // Познающее мышление и социальное действие / под ред. Н. И. Кузнецовой. — М., 2004. — 544 с. ISBN 5-8125-0415-6
- Корсаков С. Н., Кузнецова Л. Ф. Логика философского творчества // Вопросы философии. 2014. № 9. С. 3-26.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads