Віка пасяўная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Віка пасяўная
Remove ads

Ві́ка пасяўная, Віка яравая, Гарошак пасяўны[1] (Vicia sativa) — кветкавая расліна, від роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Гарошак пасяўны, віка, віка сеўная[2], выка[3], выка сеўная[4][5].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце чаргаванае, на чаранках, парнаперыстае, апушанае, з гладкім краем. Кветкі сядзячыя, з пяццю пялёсткамі, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк.

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6].

Падвіды

Значэнне і выкарыстанне

Культывуецца з XVIII стагоддзя. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас. Расце як пустазелле на пустках, пашах і агародах, каля дарог, на лугах і аблогах, у парках і садах, па берагах рэк і ручаёў[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. 2 350 экз.
  2. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вільня, Субач 2, 1924.
  3. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  6. Горошек посевной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Vicia angustifolia
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads