Гарошак вузкалісты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарошак вузкалісты
Remove ads

Гаро́шак вузкалісты[1] (Vicia sativa subsp. nigra, Vicia angustifolia) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Лічыцца асобным відам, або падвідам Гарошка пасяўнога (Vicia sativa).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло 15—60[1] (15—80 (90)[2])см у даўжыню, тонкае, узыходнае каля асновы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, апушанае, з зубчастымі прылісткамі і складаецца з 4—6[1] пар лісткоў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі вузкія, суцэльныя, 2,5—3[2] см у даўжыню, 2—3 [2]мм у шырыню. Кветкі буйныя, з пяццю[3] пялёсткамі, адзінкавыя або па 2 у пазухах лісця, амаль сядзячыя. Колер кветак пурпурова-фіялетавы. Плод — лінейны вузкі струк. Насенне цёмна-бурае, амаль чорнае, часам з плямамі, 2—2,5[2] мм у дыяметры.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Гарошак вузкалісты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Афрыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Сустракаецца на лугах, пашах і агародах, узлесках, у хмызняках, парках і садах, па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах, аблогах, пустках. Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Гаспадарчае значэнне

Пустазелле зерневых і прапашных культур. Каштоўная кармавая расліна, па якасці не саступае гарошку пасяўному[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. Горошек узколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads