Поразава
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поразава[2] (трансліт.: Porazava, руск.: Порозово), часам Поразаў — гарадскі пасёлак у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. За 22 км ад горада Свіслач, 112 км ад Гродна.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Поразава згадваецца ў XV стагоддзі як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых звестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1506 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Поразаву магдэбургскае права (29 чэрвеня 1518 года і 27 сакавіка 1523 года атрымала яго паўторна[3]). У рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 года зазначалася:
![]() |
…король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… | ![]() |
У чэрвені 1616 года Поразава атрымала герб: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[4]. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 года.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1878 годзе ў мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX стагоддзя ў Поразаве меліся праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[5]. У XIX — пачатку XX стагоддзяў мястэчка здабыла вядомасць цэнтру вытворчасці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[6].
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Поразава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Поразава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года стала цэнтрам раёна. З чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Пасля акупацыі было створана гета ў Поразаве, куды сагналі яўрэяў з тагачаснага Поразаўскага раёна
30 красавіка 1958 года Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[7]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфарміравалі, Поразава ўвайшло ў склад Свіслацкага раёна.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 год — 207 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 124, мяшчан-хрысціян і сялян 79[8]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 яўрэяў[9]; 1897 год — каля 1,5 тыс. чал.[10]
- XX стагоддзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[11]; 1995 — 1,5 тыс. чал.[10]; 1998 год — 1450 чал.[12]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119[13] чал. (перапіс); 2015 год — 922 чал.; 2016 год — 913 чал.[14]; 2017 год — 900 чал.[15]; 2023 год — 694 чал.; 2025 год — 616 чал.
Remove ads
Эканоміка
Мэблевае прадпрыемства ААТ «Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі».
Інфраструктура
У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, спецшкола-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Славутасці
- Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1825—1828)
- Сінагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў
- Царква Святой Тройцы (1872)
- Славутасці
- Сядзіба
- Сядзіба
- Касцёл
- Плябанія
Вядомыя асобы
- Юлія Восіпаўна Бібіла (1897—1974) — беларуская бібліятэкарка, бібліёграф.
- Яўген Уладзіміравіч Паплаўскі (нар. 1959) — беларускі кампазітар.
- Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард.
- Нота Казлоўскі — амерыканскі мастак і дызайнер яўрэйскага паходжання.
- Эстэр Рахель Камінская (1870—1925) — тэатральная актрыса, празваная «маці яўрэйскага тэатра»
- Ірына Іванаўна Калачова (нар. 1958) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог.
- Давід Іосіфавіч Розеншэйн (1903 — пасля 1960) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, журналіст.
Remove ads
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads