Віктар Леанідавіч Цыбоўскі

Беларускі педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Леанідавіч Цыбоўскі
Remove ads

Віктар Леанідавіч Цыбоўскі (нар. 22 лютага 1956 года ў Смаргоні) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, рэктар Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (2006—2024).

Хуткія факты Віктар Леанідавіч Цыбоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 лютага 1956 года ў горадзе Смаргонь Маладзечанскай вобласці БССР. Скончыў Смаргонскую сярэднюю школу № 2.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі» абараніў у 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці старшакласнікаў ў працэсе ўзаемасувязі праблемнага і часткова-пошукавага метадаў навучання (на матэрыяле дысцыплін натуральна-матэматычнага цыклу)».

Працаваў на розных пасадах у вышэйшых навучальных установах Мінска і органах дзяржаўнага кіравання. У тым ліку пэўны час займаў пасаду дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2006 па 2024 год займаў пасаду рэктара Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар 6 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, каля 100 навуковых публікацый.

Сфера навуковых інтарэсаў: пытанні актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, дыдактыка вышэйшай адукацыі, метадалогія мадэрнізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, эканоміка і менеджмент сацыяльна-культурнай сферы, кіраванне людскімі рэсурсамі і інш.

Узнагароды

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Праблема прынцыпаў пабудовы педагагічнай адукацыі / В. Л. Цыбоўскі // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. — 1999. — № 2-3. — С. 120—122.
  • Социальное партнерство как фактор гармонизации экономических интересов в параметрах белорусской модели экономического развития / В. Л. Цыбовский, И. А. Соболенко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2010. — № 2. — С. 51—57.
  • Роль высшего образования в условиях экономики знаний / В. Л. Цыбовский // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2014. ― № 1. ― С. 3―10.
  • О проблеме исследований малого и среднего предпринимательства Республики Беларусь / В. Л. Цыбовский, А. И. Болточко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2016. ― № 1. ― С. 3―9.
  • О современных методах организации обратной связи между частным и государственным секторами экономики Республики Беларусь / В. Л. Цыбовский, А. И. Болточко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2016. ― № 2. ― С. 3-10.

Выбраныя вучэбна-метадычныя выданні

  • Организация профильного обучения в педагогических классах: методические рекомендации / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2004. — 75 с.
  • Активные методы в системе профильного обучения: методические рекомендации / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2004. — 51 с.
  • Профессиональный выбор — педагогическая деятельность: учебно-методическое пособие / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2005. — 54 с.
  • Макроэкономика: социально ориентированный подход: учебник для студентов экономических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Э. А. Лутохина, В. В. Козловский, В. Л. Цыбовский [и др.]. — Минск: ИВЦ Минфина, 2010. — 437 с.
  • Основы современного естествознания: учебно-методическое пособие / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2011. — 390 с.
  • Основы современного естествознания: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2012. — 470 с.
  • Управление человеческими ресурсами: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования / В. Л. Цыбовский; под ред. В. А. Ганского. — Минск: ИВЦ Минфина, 2020. — 607 с.
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads