Віктар Міхайлавіч Анішчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Міхайлавіч Анішчык (нар. 19 сакавіка 1945, г. п. Наваельня, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991). Член экспертнага савета ВАК, член вучоных саветаў БДУ, ІФТТ АН Беларусі.

Хуткія факты Віктар Міхайлавіч Анішчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру пры кафедры фізікі цвёрдага цела. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Стажыраваўся ў ЗША (1974) і Англіі (1982).

З 1990 па 2012 гады працаваў на пасадзе загадчыка кафедры фізікі цвёрдага цела, з 1997 па 2018 гады — дэканам фізічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца аўтарам і сааўтарам больш за 400 публікацый, у тым ліку 7 манаграфій, 5 навучальных дапаможнікаў, 9 вынаходстваў. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў і 3 дактароў фізіка-матэматычных навук.

Сярод апублікаваных прац:

  • Инновационная деятельность: слов.-справ. / В. М. Анищик, А. В. Русецкий, Н. К. Толочко; под ред. Н. К. Толочко — Минск : Изд. центр БГУ, 2006. — 175 с. — ISBN 985-476-400-1;
Remove ads

Узнагароды

За навуковую і грамадскую дзейнасць узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай адукацыі», з’яўляецца членам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994), членам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1997), прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1998), сябра Беларускай інжынернай акадэміі (1999), заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011). Узнагароджаны прэміямі Нацыянальных акадэмій навук Беларусі, Украіны і Малдовы (2012), прэміяй імя А. Н. Сеўчанкі (2015)[1]. У 2021 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].

Зноскі

  1. У Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей завітаў Віктар Анішчык(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 г. № 410(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2022. Праверана 5 кастрычніка 2022.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads