Віктар Паўлавіч Андаралаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Паўлавіч Андаралаў (нар. 1 снежня 1933, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Віктар Паўлавіч Андаралаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў архітэктарам Расонскага раёна, старшым архітэктарам, кіраўніком сектара ў Віцебскграмадзянпраекце, з 1981 года — начальнік архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Віцебскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Віцебска[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў Віцебску[1].

Творчасць

Thumb
Дом культуры будаўнікоў у Полацку
Thumb
Праект гасцініцы ў Оршы (у сааўтарстве з У. Зубковым)

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трэста «Полацксельбуд», прыбудова да будынка гаркама КПБ (1980) у Полацку, грамадска-гандлёвы цэнтр санаторыя «Вечалле» ва Ушачах (1981)[1], жылы мікрараён Білева-1 (сааўтары Н. П. Жукоўская, Н. П. Пакоева), рэканструкцыя Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплекса (сааўтар А. А. Зафатаеў)[2][3]. Аўтар артыкулаў па пытаннях сельскай архітэктуры[1].

Remove ads

Сям’я

Мае сына Адрыяна Віктаравіча Андаралава, які таксама працуе архітэктарам.

Зноскі

  1. Андаралов Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Жилые новостройки и микрорайоны Витебска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 17 лютага 2020.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads