Шацілкаўскія чытанні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шацілкаўскія чытанні
Remove ads

Шацілкаўскія чытаннінавукова-практычныя канферэнцыі ў г. Светлагорску (да 1961 года г. п. Шацілкі) Гомельскай вобласці.

Thumb
Канферэнцыя 2011 г.

Матэрыялы па тэмах дакладаў І-ай канферэнцыі былі ў наступным змешчаны ў кнізе «Памяць»[1], асобны зборнік па выніках гэтай канферэнцыі не выдаваўся. Матэрыялы ІІ і ІІІ канферэнцыі выпушчаны ў зборніках «Шацілкаўскія чытанні» (адпаведна І-ы і ІІ выпускі).

Remove ads

І канферэнцыя

Thumb
Найбольш раннія пісьмовыя звесткі аб Шацілках, 1560 г. (упершыню паказаны на ІІ канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні»).

У 1995 годзе ў Светлагорску была праведзена І-ая раённая краязнаўчая канферэнцыя. Яе арганізавала працоўная група пры гарадскім і раённым выканаўчых камітэтах па складанню кнігі «Памяць». У канферэнцыі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі раённа-гарадской камісіі па падрыхтоўцы кнігі «Памяць», музея гісторыі горада, раённага аддзела па спорту і турызму, гарадскога аддзела адукацыі, раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, раённай газеты, краязнаўцы. З дакладамі выступілі супрацоўнікі групы па складанню кнігі «Памяць» Ул. Бурачонак, І. В. Грабянчук, Т. В. Маслюкоў (кіраўнік групы) і інш. Канферэнцыя праходзіла ў філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.

Remove ads

ІІ канферэнцыя

ІІ гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску прайшла 16 красавіка 2010 г. па ініцыятыве грамадскасці[2].

У арганізацыйны камітэт уваходзілі: С. Я. Рассадзіндоктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); Д. В. Філімончык (адказны сакратар); А. В. Петухоў — магістрант гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (сакратар канферэнцыі).

Аргкамітэт прыняў для канферэнцыі назву «Шацілкаўскія чытанні». Мерапрыемства было прысвечана 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілавічах (пазней Шацілкі). Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой прапанавалі праводзіць «Шацілкаўскія чытанні» і надалей.

Больш інфармацыі Аўтары, Тэмы ...
Больш інфармацыі Аўтары, Тэмы ...

Сцяг г. Магілёва. Рэцэнзент зборніка: І. А. Марзалюк, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Remove ads

ІІІ канферэнцыя

ІІІ навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні» праводзілася 15 красавіка 2011 г. Аргкамітэт: С. Я. Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); А. А. Маслюкова — настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска (адказны сакратар). ІІ і ІІІ канферэнцыі праходзілі ў гісторыка-краязнаўчым музеі[6].

Больш інфармацыі Аўтары, Тэмы ...
Больш інфармацыі Аўтары, Тэмы ...

Сцяг г. Гомеля. Рэцэнзент зборніка: Р. Р. Лазько, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Remove ads

Публікацыі

Remove ads

Зноскі

  1. Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — ISBN 985-01-0254-3. Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. — Мінск, 2003. — ISBN 985-01-0255-1.
  2. Махмудава, Л. С. Я. Рассадзін: аб пісьмовых крыніцах сучаснага Светлагорска // Светлагорскія навіны. — 2010. — 28 красавіка.
  3. Міхаленка, І. Пра Шацілкі і Светлагоршчыну // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 17. — С. 3.
  4. Наш чалавек у «Шацілаўскіх чытаннях» // Химики. — 2010. — № 15. — С. 3. (руск.)
  5. Сілкова, Т. Рэха стагоддзяў // Светлагорскія навіны. — 2011. — 21 красавіка.
Remove ads

У Сеціве

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads