Віктар Цімафеевіч Тураў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Цімафе́евіч Ту́раў (25 кастрычніка 1936, Магілёў — 31 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст і тэатральны педагог. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1986).
Remove ads
Біяграфія
Бацьку В. Турава ў час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква, 1961, майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чыяўрэлі). Працаваў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
Remove ads
Творчасць
Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982), тэлефільм паводле апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам Уладзіміра Высоцкага, з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.
Remove ads
Узнагароды і прэміі

- Дыпламант кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1965, дыплом II ступені і прыз рэжысёру) за лепшы дэбют, фільм «Цераз могілкі».
- Лаўрэат прэміі кінафестывалю рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (1967) за лепшую рэжысёрскую працу, фільм «Я родам з дзяцінства».
- Дыпламант Усесаюзнага кінафестывалю (1977, спецыяльны дыплом) за рэжысуру, фільм «Нядзельная ноч».
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за фільм «Людзі на балоце».
- Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны ПНР (1989) за фільм «Пераправа»
- Лаўрэат прэміі Беларускай праваслаўнай царквы (1989) за фільм «Высокая кроў».
- Узнагароджаны прызам міжнароднага кінафестывалю славянскіх і праваслаўных народаў «Залаты Віцязь» (1993) за рэжысуру, фільм «Чорны бусел».
- У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм «Праз могілкі» рашэннем ЮНЕСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету.
- Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, пасмяротна) — за вялікі ўклад у кінематаграфію.
Фільмаграфія
- «Цераз могілкі»
- «Высокая кроў»
- «Чорны бусел»
- «Шляхціч Завальня»
- «Я родам з дзяцінства»
- «Сыны ідуць у бой»
- «Час яе сыноў» (1974)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads