Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі
Remove ads

Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (21 верасня 1953, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раёнМагілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Хуткія факты Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 верасня 1953 года ў в. Вугольшчына Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1965—1972 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1973—1980 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (вучыўся ў Г. Вашчанкі, В. Нямцова).

З 1980 года браў удзел у мастацкіх выстаўках у СССР і за межамі. У 1981—1984 гадах вучыўся ў творчых майстэрнях жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1984 года.

З 1995 года — акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БДАМ, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучасных мастацтваў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Remove ads

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, нацюрморта. Асноўныя творы: кампазіцыі «Бяда», «Адзінота», «Тэатр», «Пяшчота», «Прамоўца», «Каўчэг», «Асіметрыя палявання», «Імгненне», «Рэстаўрацыя», «Парыў ветру», «Дзверы», «Яўленне», «Ён устае», «Гранат», «У дзень нараджэння Вікторыі»[1].

Актыўна ў сваёй творчасці выкарыстоўвае сімволіку. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці: Партрэт мастака Юрыя Карачуна, «Першы дом камуны», «Аўтапартрэт з жонкай і дачкой», «Маці», «Парыў ветру», «Рэстаўрацыя», «Дзяцінства», «Карыятыды», «Прастора».

Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, галерэях «Spectrum» (Германія), «Fylkesgalleriet» і «BIZ» (Нарвегія), выставачным аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[1], прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads