Віктар Цімафеевіч Калюжны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Цімафеевіч Калюжны (7 лютага 1941, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірску, з 1969 года — у Гомельскіх праектных майстэрнях Белдзіпрагандлю, Белдзіпрагандлі, з 1986 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельсельбудпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць
Асноўныя працы: мікрараёны А-1, А-2, Б-2А ў Новасібірску (1969), крама агародніны па вул. Кірава-Сартавальная (1975), абласная база «Сортнасеннегародніна» па вул. Барыкіна (1976), гандлёвыя цэнтры ў мікрараёнах № 10 (1977), 63 (1986) у Гомелі, кааператыўныя будынкі гандлю ў Лідзе (1978), Рэчыцы (1973), гандлёвы цэнтр па вуліцы Луначарскага ў Светлагорску (1982).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads