Віктар Эрысэ

іспанскі кінарэжысёр і сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Эрысэ
Remove ads

Ві́ктар Эры́сэ (ісп.: Víctor Erice, [ˈbiɣtoɾ eˈɾiθe]; нар. 30 чэрвеня 1940, Каранса[en], Біская, Іспанія) — іспанскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Найбольш вядомы сваімі двума мастацкімі фільмамі: «Дух вулля[en]» (1973), які многія лічаць адным з найвялікшых іспанскіх фільмаў[2][3], і «Поўдзень» (1983).

Хуткія факты Віктар Эрысэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Віктар Эрысэ нарадзіўся 30 чэрвеня 1940 года ў Карансе[en], правінцыя Біская (Іспанія). Вывучаў права, паліталогію і эканоміку ў Мадрыдскім універсітэце. У 1963 годзе наведваў Афіцыйную школу кінематаграфіі[es], дзе вывучаў рэжысуру.

Напачатку сваёй кар’еры Эрысэ працаваў кінакрытыкам, пішучы рэцэнзіі для іспанскага кіначасопіса «Nuestro Cine», а таксама зняў серыю кароткаметражных фільмаў. У 1973 годзе ёе дэбютаваў у вялікім кіно з фільмам «Дух вулля[en]», які быў высока ацэнены крытыкамі і стаў пераломным момантам у гісторыі іспанскага кіно.

Эрысэ быў сярод тых кінематаграфістаў, якія жылі пры франкісцкім рэжыме. На момант выхаду яго першага фільма ў 1973 годзе Франсіска Франка ўсё яшчэ быў пры ўладзе[4]. Адна з рэчаў, якімі вядомы «Дух вулля[en]», — гэта выкарыстанне сімвалізму, дзеля адлюстравання жыцця ў Іспаніі пры кіраванні Франка. Размяшчэнне фільма ў 1940 годзе, на пачатку праўлення Франка, было рызыкай для Эрысэ, улічваючы, што фільм «не быў прапагандысцкай патугай, у якой непахісныя франкісты перамагалі злых рэспубліканцаў, што забіваюць святароў»[5].

Праз дзесяць гадоў Эрысэ напісаў сцэнарый і паставіў фільм «Поўдзень» (1983). Карціна, заснаваная на апавяданні Адэлаіды Гарсія Маралес[en], была высока ацэнена крытыкамі і была прадстаўлена ў асноўным конкурсе 36-га Канскага кінафестывалю.

Трэцяй поўнаметражнай працай Эрысэ стаў дакументальны фільм «Сонца айвы» (1992). Фільм апавядаў пра жыццё іспанскага мастака Антоніа Лопеса Гарсію[en] і яго спробы адлюстраваць айвавае дрэва, якое расце ў яго садзе. Фільм атрымаў Прыз журы і Прыз ФІПРЭСІ на Канскім кінафестывалі 1992 года[6].

Эрысэ займаўся распрацоўкай (і павінен быў стаць рэжысёрам) фільма «Чары Шанхая[en]», экранізацыі аднайменнага рамана[es] Хуана Марсэ[en], але прадзюсар Андрэс Вісэнтэ Гомес[en] перадаў праект рэжысёру Фернанда Труэба[7]. Гэтая адмова стала «вялікім расчараваннем» для Эрысэ[7].

У 2010 годзе ён быў сябрам журы Канскага кінафестывалю[8]. На кінафестывалі ў Лакарна ў 2014 годзе Эрысэ быў узнагароджаны прэміяй «Залаты леапард[en]» за прыжыццёвыя дасягненні[9].

У 2023 годзе, праз трыццаць гадоў пасля яго апошняга поўнаметражнага фільма, выйшла новая карціна Эрысэ «Заплюшчы вочы[en]».

Remove ads

Фільмаграфія

Кароткаметражныя фільмы

  • На тэрасе (En la Terraza, 1961)
  • Старонкі страчанага дзённіка (Páginas de un diario perdido, 1962)
  • Страчаныя дні (Los días Perdidos, 1963)
  • Між рэйкамі (Entre Vías, 1966)
  • Alumbramiento (2002)

Поўнаметражныя фільмы

Іншае

  • Паядынкі[es] (Los desafíos, 1969; фрагмент)
  • На дзесяць хвілін старэйшы: Труба[pl] (фрагмент «Лінія жыцця[d]»)
  • Гістарычны цэнтр[pt] (фрагмент)
Remove ads

Спадчына

Працы Эрысэ, у якіх фігуруюць дзеці, поўныя мар і цягі да фантастычнага падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у далейшым аказалі ўплыў на Гільерма дэль Тора і яго фільмы «Хрыбет д’ябла» і «Лабірынт фаўна».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads