Віленская акадэмічная друкарня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віленская акадэмічная друкарня — друкарня Віленскай акадэміі езуітаў, якая дзейнічала ў Вільні ў 1586—1805 гадах[1].

Хуткія факты Віленская акадэмічная друкарня, Тып ...

Аснову яе склалі шрыфты і іншае друкарскае абсталяванне Берасцейскіх друкарняў М. К. Радзівіла Чорнага, якія М. Радзівіл Сіротка перавёз у 1576 годзе ў Вільню, а ў 1586 годзе падараваў езуітам. Работамі кіраваў наёмны друкар, а наглядаў за дзейнасцю прэфект друкарні — член ордэна[1].

Друкарня выпускала штогод да 15 выданняў на польскай і лацінскай мовах: падручнікі, палемічную літаратуру, працы па царкоўным праве, жыціі святых, тэалагічна-філасофскія творы аўтарства П. Скаргі, М. Сміглецкага, Я. Альшэўскага і І. Лаёлы. Сярод падручнікаў — выданні Арыстоцеля, грэчаская граматыка М. Карвацкага (1725), лацінскія і літоўскія граматыкі і слоўнікі. Друкаваліся таксама свецкія творы: лібрэта оперы «Выкраданне Гелены» В. Пучытэлі (1636, на італьянскай мове), спеўнік С. Славянчынскага (1648), Статут ВКЛ 1588 (1693), календары (з 1737), якія змяшчалі спісы чыноўнікаў ВКЛ і Кароны, з сярэдзіны XVIII ст. — публіцыстычныя матэрыялы, газеты і часопісы[1].

Вялікую частку выданняў складалі панегірыкі: «Казанне на пахаванні… Я. С. Алелькавіча» (1593) С. Высоцкага, «Турэцкіх і інфлянцкіх войнаў… аб Я. К. Хадкевічу» (1622) Ф. Малькота, «Казанні… з розных гадоў» (1645) Я. Альшэўскага, «Мемарыял несмяротнай памяці П. Я. і К. Л. Сапегам» (1667) Я. Андрайкевіча, «Дарога ўправа да фартуннай вечнасці… Р. Кунасевічу Гімбуту» (1756) Д. Шышкі і інш., напісаныя найчасцей членамі віленскага і нясвіжскага калегіумаў. Многія з іх з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра дзеячаў ВКЛ[1].

Выдаваліся таксама гістарычныя творы: «Збор матэрыялаў аб царкоўным стане, што датычыцца Вялікага Княства Літоўскага» (1650), «Пра войны 1648 і 1649 гадоў супраць запарожскіх казакаў» (1651), «Радзівілаўскія хронікі» (1653) А. Каяловіча, «Гісторыя Інфлянтаў» (1750) Я. А. Гільзена, падручнікі Ф. Папроцкага па гісторыі Англіі (1758), Курляндыі (1759), працы «Найбольш значныя войны…» (1763), гісторыя ВКЛ (1760, 1763), падручнік К. Галоўкі «Звесткі па гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага» (1753, 1763, 1771), «Арганізацыя і палажэнні аб Калегіуме Нобіліум Віленскай Акадэміі Таварыства Ісуса» (1762), «Першая частка гісторыі Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса» (1768) С. Растоўскага[1].

У афармленні кніг выкарыстоўваліся арнаментальныя і геральдычныя гравюры, сюжэтныя ілюстрацыі, партрэты. Упершыню ў мастацтве ВКЛ тут з’явіўся кніжны медзярыт (1589). Магчыма, з друкарняй супрацоўнічаў Т. Макоўскі, які гравіраваў тытул і ілюстрацыі да панегірыка Св. Казіміру (1610). Сярод іншых мастакоў-гравёраў — Ф. Бальцэвіч, Л. Вілац, К. Гётке, Л. Крыштановіч, А. і Л. Тарасевічы, І. Шчырскі. У ілюстрацыях XVII — пачатку XVIII ст. дамінаваў барочны стыль[1].

Пасля скасавання ордэна езуітаў друкарню ўзначаліў астраном М. Пачобут-Адляніцкі, з 1804 — адміністратар піярскай друкарні ксёндз Р. Даніловіч. У 1805 годзе ўніверсітэт прадаў друкарню кнігавыдаўцу Ю. Завадскаму[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads