Вільгельм Эдуард Вебер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм Эдуард Вебер (ням.: Wilhelm Eduard Weber; 24 кастрычніка 1804, Вітэнберг — 23 чэрвеня 1891, Гётынген) — нямецкі фізік.
Remove ads
Біяграфія
У 1826 скончыў універсітэт у Гале. З 1827 выкладаў там жа (з 1828 года прафесар). У 1831-37 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1843-49 прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта, з 1849 зноў Гётынгенскага ўніверсітэта. Асноўныя навуковыя працы Вебера — у галіне фізікі электрычнасці і магнітных з'яў. Вебер распрацаваў абсалютную сістэму электрычных і магнітных адзінак. Тэарэтычна вывеў закон узаемадзеяння рухаючыхся зарадаў, упершыню ўвёўшы залежнасць не толькі ад велічыні і знака зарадаў, але і ад адноснай хуткасці іх перамяшчэння, аднак тэорыя, на якую ён абапіраўся, дапускала існаванне сіл, імгненна дзеючых на адлегласці, і ігнаравала ролю асяроддзя ў перадачы ўзаемадзеяння. Вебер быў адным з аўтараў гіпотэзы аб канечнасці электрычнага зарада і электрычнай будовы рэчыва. У 1856 сумесна з Ф. Кольраўшам вызначыў адносіны зарада кандэнсатара ў электрастатычных і магнітных адзінках і ўпершыню выявіў, што яны лікава роўныя хуткасці святла. Сумесна з К. Ф. Гаўсам удзельнічаў у распрацоўцы метадаў і апаратуры для геамагнітных вымярэнняў, а таксама пабудаваў першы ў Германіі тэлеграф (1833).
Remove ads
Зноскі
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Вебер Вильгельм Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- W.E. Weber // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2024.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads