Віліс Лаціс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віліс Лаціс
Remove ads

Віліс Лаціс (лат.: Vilis Lācis; 12 мая 1904(1904-05-12)[1], Вецмілгравіс[d]6 лютага 1966(1966-02-06)[2][1], Рыга[3]) — латышскі пісьменнік, латвійскі і савецкі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Віліс Лаціс, 1-ы Старшыня Савета Міністраў (Савета Народных Камісараў) Латвійскай ССР ...

Народны пісьменнік Латвійскай ССР (1947). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1949, 1952). Член Камуністычнай партыі Латвіі з 1928 года. Член УКП (б) з 1940 года. Старшыня СМ (СНК) Латвійскай ССР (1940—1959).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 мая 1904 года ў в. Рынужы Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — у межах мікрараёна Вецмілгравіс Рыгі) ў сям’і партовага рабочага.

У 1933—1935 гадах быў бібліятэкарам Рыжскай гарадской бібліятэкі.

Старшыня Савета народных камісараў (Савета Міністраў) Латвійскай ССР з 25 жніўня 1940 года па 27 лістапада 1959 года.

З 20 красавіка 1954 года па 27 сакавіка 1958 года — Старшыня Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Памёр 6 лютага 1966 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на Лясных могілках.

Remove ads

Творчасць

У 1935—1940 гадах супрацоўнічаў з газетай «Яўнакас зіняс». У 1933—1934 гадах стварыў свой самы папулярны твор — раман «Сын рыбака», у якім ўвёў у латышскую літаратуру самабытнага, валявога героя — неспакойнага шукальніка праўды, носьбіта лепшых якасцяў працоўнага народа. Раман меў велізарную папулярнасць. Пасля яго поспеху Лаціс прыняў рашэнне цалкам прысвяціць сябе прафесійнай пісьменніцкай працы.

Творчасць Лаціса, яго раманы, напісаныя ў духу твораў Джэка Лондана («Кумір натоўпу» (1935), «Старое марацкае гняздо» (1937), «Страчаная радзіма» (1940) і іншыя) карысталіся вялікай папулярнасцю. Імпанавала творчасць Лаціса і прэзідэнту К. Ульманiсу, які не звяртаў увагі на ​​камуністычную дзейнасць пісьменніка.

22 студзеня 1940 года адбылася прэм’ера экранізацыі рамана «Сын рыбака», якая стала падзеяй у культурным жыцці Латвіі.

Remove ads

Зноскі

1. abART Праверана 1 красавіка 2021.

2. Лацис Вилис Тенисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

3. Лацис Вилис Тенисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads