Вінцэнт Валейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнт Валейка (23 студзеня 1883 — 18 кастрычніка 1940) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1883 годзе ў вёсцы Галавічполе (зараз — Шчучынскі раён). У 1903 годзе скончыў Трэцюю рэальную гімназію ў Санкт-Пецярбургу, а потым стаў студэнтам Горнага інстытута.
Удзельнік нелегальнай Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Разам з Вацлавам Іваноўскім падрыхтаваў да друку першы нумар газеты «Свабода» (1902). Быў адным з сямёх сяброў-заснавальнікаў беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» (1906).
Пасля заканчэння інстытута выехаў з Пецярбургу і з 15 лістапада 1910 пачаў працаваць горным інжынерам Шчарбінаўскай шахты на Данбасе.
З 1921 года жыў у Дамброве Гурнічай у Польшчы, спачатку працаваў інжынерам у шахтах, а потым дырэктарам Дзяржаўнай горна-металургічнай школы імя Станіслава Сташыца.
У маі 1940 года быў арыштаваны гестапа і скіраваны ў канцлагер. Загінуў у канцлагеры Заксенхаўзен (па іншых сведчаннях — у лагеры Дахау).
Remove ads
Літаратура
- Лаўрэш Л. Паўстанцы і маёнткі // Маладосць. — 2020. № 9. — С. 94-100.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads